Рыгор Якаўлевіч Сляпя́н (нар. , ) — беларускі вучоны ў галіне радыёфізікі і электронікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1988).
Біяграфія Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут у 1974 годзе. З 1974 года ў Мінскім навукова-даследчым прыборабудаўнічым інстытуце. З 1991 года ў Інстытуце ядзерных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая і грамадская дзейнасць Навуковыя працы па фізіцы мезаcкапічных сістэм, тэорыі нелінейных ваганняў і хваль. Даследаваў электрадынаміку вугляродных нанатрубак, эфект анамальнага малога паглынання электрамагнітных хваль у перыядычных структурах і дастасаванне яго да стварэння звышвысокадыхтоўных ЗВЧ-рэзанатараў.
Член рэдкалегіі міжнароднaгa часопіса «Electromagnetics».
Сярод апублікаваных прац: Колебания и волны в электродинамических системах с потерями / А. С. Ильинский, Г. Я. Слепян. — Москва: Изд-во МГУ, 1983. Теория автоэлектронной эмиссии из углеродных нанотрубок: метод интегральных уравнений и проверка применимости модели Фаулера-Нордгейма / Д. С. Быченок, Г. Я. Слепян // Вестник Белорусского государственного университета. Серия 1, Физика. Математика. Информатика. — 2012. — № 3. — С. 33—36. Современные тенденции развития наноэлектромагнетизма: аналит. обзор. / Слепян Г. Я., Максименко С. А., Кужир П. П. — Мн.: Изд. центр БГУ, 2012. — ISBN 978-985-553-042-9 Теория автоэлектронной эмиссии из углеродных нанотрубок: метод интегральных уравнений и проверка применимости модели Фаулера — Нордгейма. / Быченок Д. С., Слепян Г. Я. — // Вестник БГУ. Серия 1, Физика. Математика. Информатика. — 2012. — № 3. — С. 33—36.
Літаратура
Спасылкі
Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Радыёфізікі Катэгорыя:Постаці беларускай радыёэлектронікі