Станіслаў Іванавіч Віскоўскі (, Варшава — пасля канца 1870-х) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі.
Біяграфія
Паходзіў з дробнамаянтковай шляхты Мсціслаўскага павета, маці мела 160 дзесяцін зямлі. У 1858 годзе паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут, вучыўся на сродкі Тадэвуша Чудоўскага, дзеяча рэвалюцыйнага руху на МагілёўшчынеВІСКОЎСКІ Станіслаў Іванавіч.
Неўзабаве Віскоўскі стаў адным з лідараў студэнцтва ў інстытуце. Вылучаўся поспехамі ў вучобе, у жніўні 1861 года ўдзельнічаў у сельскагаспадарчым з’ездзе ў Горках.
З сакавіка 1863 года паўстанцкі начальнік Горак. З Масквы і Пецярбурга прывёз зброю.
Разам з Людвігам Звяждоўскім на чале горацкага паўстанцкага атрада ў ноч на 6 мая 1863 года заняў Горкі, удзельнічаў у далейшым паходзе атрада. Пераканаўшыся ў бесперспектыўнасці паўстання на Магілёўшчыне, склаў зброю. Падчас следства знаходзіўся ў турмах Магілёва і Вільні.
Прысуджаны да смяротнага пакарання, замененага 12-гадовай катаргай у Сібіры. У 1864 годзе як палітычны злачынец па суду пазбаўлены правоў стану і маёмасць канфіскавана ў скарбВисковский Станислав .
У канцы 1870-х гадоў жыў у Іркуцку, далейшы лёс невядомы.
Крыніцы
Літаратура
В. [Ратч]. Очерки мятежного движения в Могилевской губернии… в 1863 году. Вильна, 1865 Цытовіч С. 1863 год у Горы-Горках, быўш. Магілёўскай губ.: (Падзеі паўстання) // Запіскі аддзела гуманітарных навук БАН. Кн. 8. Працы клясы гісторыі. Т. 3. Мн., 1929 Восстание в Литве и Белоруссии. 1863—1864 гг. М., 1965. ЭГБ, т. 2.
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі