Джордж Клінтан (;  — ) — амерыканскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Ён быў першым абраным губернатарам Нью-Ёрка, і затым віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў пры Томасе Джэферсане і Джэймсе Мэдысане.

Ва ўзросце 18 гадоў Клінтан паступіў на службу ў Брытанскую Армію падчас Франка-індзейскай вайны, даслужыўся да звання лейтэнанта. Затым ён вывучаў права, пасля стаў сакратаром у судзе агульнаграмадзянскіх позваў, а затым працаваў у каланіяльным сходзе. Пазней ён быў абраны ў Кантынентальны Кангрэс, дзе галасаваў за Дэкларацыю незалежнасці ЗША, але быў выкліканы Джорджам Вашынгтонам для службы брыгадным генералам народнага апалчэння і павінен быў з’ехаць перад падпісаннем.

Клінтан быў вядомы сваёй нянавісцю да лаялістаў — ён выкарыстоўваў канфіскацыю і продаж іх маёмасці, каб дапамагчы здушыць іх супраціў. Джордж Клінтан быў прыхільнікам і сябрам Джорджа Вашынгтона, падчас цяжкай зімоўкі ў Вэлі-Фордж ён пастаўляў прадукты харчавання войскам. На першую ў гісторыі ЗША інаўгурацыю прэзідэнта Клінтан прыехаў разам з Вашынгтонам верхам на кані і даў урачысты абед у гонар гэтай падзеі.

Літаратура

Катэгорыя:Кандыдаты ў віцэ-прэзідэнты ЗША Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты ЗША Катэгорыя:Губернатары Нью-Ёрка