Арлы́ — вялізныя мудрыя птушкі ў легендарыуме Толкіна, якія маглі размаўляць. Створаны Манвэ і ЯванайJ. R. R. Tolkien. The Silmarillion — Quenta Silmarillion, Chapters 2, 13. перад абуджэннем Дзяцей Ілуватара. У творах Толкіна з’яўляюцца, як правіла, у надзвычайных выпадках.
Згадкі ў легендарыуме
Першая эпоха У Першую эпоху яны дапамагалі эльфам і людзям супрацьстаяць Моргату. Пад камандаваннем Тарандора гнездавалі ў гарах КрысаэгрымJ. R. R. Tolkien. The Silmarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 14.. Акрамя асабістых подзвігаў Тарандора, дзеянні Арлоў уключалі таксама абарону Гондаліна ад шпіёнаў МоргатаJ. R. R. Tolkien. The Silmarillion — Quenta Silmarillion, Chapters 22, 23.; уратаванне Берэна і Луціен з АнгбандаJ. R. R. Tolkien. The Silmarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 19.; абарону Туора, Ідрыль і рэшты жывых жыхароў Гондаліна пры яго пагібеліJ. R. R. Tolkien. The Silmarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 23.; а таксама, з падтрымкай Эарэндзіла, паражэнне крылатых цмокаў у Вялікай бітвеJ. R. R. Tolkien. The Silmarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 24..
Другая эпоха У Другую эпоху большасць Арлоў меркавана вярнуліся ў Аман. У канцы эпохі яны прыбылі ў Нуменор з папярэджаннем пра будучую пагібель каралеўства.
Трэцяя эпоха У Трэцюю эпоху Арлы Гвайхіра, што насялялі Туманныя горы, дапамагалі Гандальфу і Радагасту. Яны адыгралі істотную ролю ў выправе Торына да Адзінокай гары з мэтай вярнуць скарбы гномаўJ. R. R. Tolkien. The Hobbit or There and Back Again — Chapters 6, 7. і ў бітве Пяці войскаўJ. R. R. Tolkien. The Hobbit or There and Back Again — Chapter 17., У Вайну Пярсцёнка вызвалілі Гандальфа з АртханкаJ. R. R. Tolkien. The Lord of the Rings — Book II, Chapter 2., а таксама выратавалі Фрода і Сэма з АрадруінаJ. R. R. Tolkien. The Lord of the Rings — Book VI, Chapter 4.. Таксама арлы бралі ўдзел у бітве каля варот Мордара супраць назгулаў.
Катэгорыя:Расы Серадзем’я Катэгорыя:Выдуманыя птушкі