Сусанна Самуйлаўна Пшонік (, Мінск — ) — беларуская вучоная ў галіне кардыялогіі і рэўматалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975).

Біяграфія Скончыла Мінскі медінстытут (1953). Асістэнт 2-й кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута (1963—1971); дацэнт кафедры (1971—1975); прафесар 2-й кафедры ўнутраных хвароб (1975—1990).

Старшыня праблемнай камісіі па рэўматалогіі Вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, 1982; адказны сакратар Рэспубліканскага навуковага таварыства тэрапеўтаў; неаднаразова абіралася членам прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў інстытута; член метадычнай камісіі тэрапеўтычных дысцыплін інстытута.

Навуковыя працы па зменах функцыянальнага стану печані і падстраӯнікавай залозы пры лячэнні хранічнага танзіліту, рэгіянарнай і цэнтральнай гемадынаміцы пры рэўматызме, лячэнні захворванняў суставаў и дыфузійных хвароб злучальнай тканкі.

Навуковыя працы «Клиническая реография», 1976, «Ревматизм», 1979, «Справочника ревматолога», 1983

Літаратура

Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. (Форма отчества: Семеновна.)

Спасылкі Пшоник Сусанна Семеновна (Самуйловна)(16.11.1929-14.04.1999) // Сайт БДМУ

Катэгорыя:Кардыёлагі Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі