Іозеф Стэ́фан (, 24 сакавіка 1835, Санкт-Пёльтэн — 7 студзеня 1893, Вена) — аўстрыйскі фізік і матэматык. Член Аўстрыйскай акадэміі навук (1865).
Біяграфія Стэфан нарадзіўся ў Санкт-Пёльтэне ў сям’і этнічных славенцаў. Скончыў гімназію ў Клагенфурце і падумваў пра ўступленне ў ордэн бенедыкцінцаў, аднак вырашыў займацца фізікай і матэматыкай і паступіў у Венскі ўніверсітэт, які скончыў у 1857. Пасля выкладаў ва ўніверсітэце (з 1863 — прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі і фізікі), з’яўляўся дырэктарам Інстытута эксперыментальнай фізікі (з 1866), рэктарам універсітэта (1876—1877), віцэ-прэзідэнтам Аўстрыйскай акадэміі навук.
Імя Стэфана носіць найбуйнейшы даследчы інстытут у Славеніі.
Навуковая дзейнасць Вядомы сваімі працамі па розных абласцях фізікі — кінетычнай тэорыі газаў, тэорыі цеплавога выпраменьвання, оптыцы, акустыцы, электрамагнетызму і інш. Вывучаў дыфузію і цеплаправоднасць газаў, атрымаў каэфіцыенты цеплаправоднасці шматлікіх з іх. У 1879 годзе шляхам вымярэння цеплааддачы плацінавага дрота пры розных тэмпературах усталяваў прапарцыйнасць энергіі, якая выпраменьвацца ім, чацвёртай ступені абсалютнай тэмпературы. Выкарыстоўваючы гэту заканамернасць, упершыню даў дакладную ацэнку тэмпературы паверхні Сонца — каля 6000 градусаў. Тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага закона, вядомага як закон Стэфана — Больцмана, было дадзена ў 1884 годзе вучнем Стэфана Людвігам Больцманам.
У матэматыцы вядомы задача Стэфана і адваротная задача Стэфана з рухомай мяжой у тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі.
Гл. таксама Закон Стэфана — Больцмана
Літаратура
Й. Стефан // Ю. А. Храмов. Физики: Биографический справочник. — М.: Наука, 1983. — С. 38-39.
Спасылкі Стэфан і яго закон на сайце «Элементы»
Катэгорыя:Фізікі Аўстрыі Катэгорыя:Фізікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Рэктары Венскага ўніверсітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клагенфурце