Мастэрс 2006 (, таксама вядомы як SAGA Insurance Masters 2006 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 15 па 22 студзеня 2006 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 32-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Прызавы фонд турніру склаў £415,000, з якіх £125,000 атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.

Леташні чэмпіён - Роні О’Саліван - не змог абараніць свой тытул, прайграўшы ў фінальным матчы шатландцу Джону Хігінсу, якога абыграў у фінале год таму, - 9:10. Такім чынам, Роні О’Саліван адыграў у трэцім фінале турніру Мастэрс запар. Апроч таго, у фінальным паядынку О'Саліван зрабіў вышэйшую серыю турніру - 139 ачкоў. Джон Хігінс выйграў свой другі тытул Мастэрс, а таксама 27-ы прафесійны тытул у кар'еры.

Уайлдкард раўнд

У папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Сцюарт Бінэм, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, і Ян МакКалах, які атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад арганізатараў турніру.

Матч Лік УК1 Джо Пэры (15) 3-6 Ян МакКалах УК2 Стыў Дэвіс (16) 4-6 Сцюарт Бінэм

Асноўная сетка

Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Студзень 2006 года