Міларад Павіч (; , — Памёр пісьменнік Міларад Павіч «Наша Ніва», 30 лістапада 2009, Бялград) — сербскі празаік, паэт, гісторык літаратуры, перакладчык. Член Сербскай акадэміі навук і мастацтва з 1991 года. Біяграфія Нарадзіўся ў пісьменніцкай сям'і. Жыў у Бялградзе, быў жанаты з пісьменніцай Ясмінай Міхайлавіч. Творы Павіча актыўна перакладаюцца на шматлікія мовы. Быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Выкладаў ва ўніверсітэтах у Бялградзе, Парыжы, Вене, Фрайбургу, Рэгенсбургу і іншых.
Пахаваны на Новых могілках у БялградзеМилорад Павич похоронен 3 декабря на Новом кладбище.
Бібліяграфія «Палимпсести песме», 1967 («Палімпсесты верша») «Гвоздена завеса», 1973 («Жалезная завеса») «Коњи светога Марка», 1976 («Коні святога Марка») «Руски хрт», 1979 («Рускі хорт») «Душе се купају последњи пут», 1982 («Душы купаюцца апошні раз») «Хазарски речник», 1984 («Хазарскі слоўнік») «Предео сликан чајем», 1988 («Краявід, намаляваны чаем») «Изврнута рукавица», 1989 («Вывернутая пальчатка») «Унутрашња страна ветра», 1991 («Унутраны бок ветру») «Последња љубав у Цариграду», 1994 («Апошняе каханне ў Канстанцінопалі») «Шешир од рибље коже», 1996 («Капялюш з рыбінай скуры») «Стаклени пуж», 1998 («Шкляны смоўж») «Кутија за писање», 1999 («Скрынка для пісьма»)
Беларускія пераклады Творы Павіча на беларускую мову пераклалі Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73)., Аксана Пісецкая, Сяргей Шупа. Літаратура
Спасылкі Старонка Міларада Павіча Артыкул Міларада Павіча «Пачатак і канец раману» ў часопісе ARCHE Фрагмtнты з «Хазарскага слоўніка»
Катэгорыя:Сербскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Сербскамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі Сербіі Катэгорыя:Паэты Сербіі Катэгорыя:Драматургі Сербіі Катэгорыя:Пісьменнікі Югаславіі Катэгорыя:Паэты Югаславіі Катэгорыя:Драматургі Югаславіі Катэгорыя:Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў Катэгорыя:Перакладчыкі Сербіі Катэгорыя:Перакладчыкі на сербскую мову Катэгорыя:Памерлі ад інфаркту міякарда Катэгорыя:Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі часопіса НІН Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бялградзе Катэгорыя:Памерлі ў Бялградзе Катэгорыя:Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)