Дзмітрый Уладзіміравіч Караў (; , Уфа, Башкірская АССР — , Гродна, Беларусь) — савецкі і беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1996), прафесар (1997).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі дзяржаўны гістарычна-архіўны інстытут. Працаваў у Інстытуце гісторыі, археалогіі і этнаграфіі народаў Далёкага Усходу Далёкаўсходняга навуковага цэнтра АН СССР, у Далёкаўсходнім дзяржаўным універсітэце (1973—1979). З 1979 года выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, загадчык кафедры эканамічнай тэорыі. У 1983 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Акадэмік М. К. Любаўскі як гісторык феадальнай Расіі».

У 1995 г. скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага ўніверсітэта. Пачынаючы з 1995 г., узначальвае Гуманітарны цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы. У 1996 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Беларуская гістарыяграфія канца XVIII — пачатку XIX ст.».

З 1997 года — прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 1997—1999 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі права Гродзенскага філіяла Беларускага інстытута правазнаўства. Апошнія гады працаваў прафесарам кафедры дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

З’яўляўся старшынёй Гродзенскага аддзялення Археаграфічнай камісіі пры Белкамдзяржархіве.

Навуковая дзейнасць Кола навуковых інтарэсаў Д. У. Карава вельмі шырокае, аднак Дзмітрый Уладзіміравіч вядомы перш за ўсё як спецыяліст у галіне гістарыяграфіі і крыніцазнаўства гісторыі Беларусі, гісторыі культуры Беларусі XVI—XXI стДЗМІТРЫЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ КАРАЎ . Веснік БДУ.

Прапанаваў уласнае бачанне вытокаў і этапаў развіцця беларускай гістарычнай думкі. Пад яго кіраўніцтвам пачалася распрацоўка асобных аспектаў дасавецкай гістарыяграфіі Беларусі: гістарыяграфія шляхты ВКЛ (Н. У. Казлоўская), гістарыяграфія заходнерусізму (А. У. Літвінскі).

Рэдактар і складальнік 8 кніг міжнароднага гісторыка-культуралагічнага альманаха «Наш радавод» (1991—2001). Актыўна садзейнічаў выданню ў Маскве фундаментальнай працы М. К. Любаўскага «Обзор истории русской колонизации с древнейших времен и до ХХ века». У 2007 г. у Вільнюсе апублікавана манаграфія Дзмітрыя Уладзіміравіча «Белорусская и украинская историография конца XVIII — начала 20-х гг. ХХ в. в процессе генезиса и развития национального исторического сознания белорусов и украинцев», у якой паслядоўна і змястоўна распавядаецца аб дасягненнях і праблемах гістарыяграфічнай навукі Беларусі і Украіны ў вызначаны перыяд.

Аўтар 193 навуковых работ, у тым ліку 5 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў.

Узнагароды За плённую працу і навуковыя дасягненні Д. У. Караў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Граматай БДУ, Граматамі Гродзенскага гарвыканкама і Гродзенскага аблвыканкама.

Літаратура

Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага