Апе́графа (Opegrapha) — род лішайнікаў сямейства .
Апісанне Слаявіна ў выглядзе шараватай або матавай скарынкі, прымацаваная да субстрату гіфамі. Пладовыя целы нібы ўрэзаны ў слаявіну, авальныя ці падоўжаныя, маюць добра выяўлены край. Сумкі булавападобныя з 8 спорамі, танкасценныя. Споры падоўжаныя, да іголкападобных, прамыя або выгнутыя, папярочна-чатырохклетачныя. Водарасці размяшчаюцца хаатычна.
Пашырэнне Пашыраны ў розных раслінна-кліматычных зонах. На Беларусі найбольш вядомыя і . Растуць на ствалах і галінках клёна, граба, асіны, ясеня. Спараносяць у вільготны перыяд зімой і вясной.
Значэнне Індыкатары забруджвання навакольнага асяроддзя.
Літаратура Апеграфа // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Катэгорыя:Аскаміцэты Катэгорыя:Роды грыбоў