Сэр Марцін Джон Эванс (; ) — англійскі навуковец.
Біяграфія Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт у 1963 годзе. Доктар філасофіі з 1969 года. У 1966—1978 гадах на даследчай і выкладчыцкай працы на кафедры анатоміі і эмбрыялогіі ва ўніверсітэцкім каледжы ў Лондане. У 1978—1999 гадах — працаваў на кафедры генетыкі Кембрыджскага ўніверсітэта. з 1999 года — прафесар генетыкі млекакормячых і дырэктар школы біялагічных навук Кардыфскага ўніверсітэта. Даследаванні Эванса прысвечаны пераважна вывучэнню уласцівасцяў эмбрыянальных ствалавых клетак.
Спасылкі
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Постаці брытанскай эмбрыялогіі Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта