Генерал-інспектар войскаў літоўскіх — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Урад быў створаны ў апошнія часы панавання караля Аўгуста III у 1760 годзе. Абавязкам генерала-інспектара было аб’язджаць рэгіменты, складаць люстрацыю войскаў і здаваць справы гетману.

thumb|145px|Павел Ян Грабоўскі

У 1776 годзе генерал-інспектар уключаны ў дыгнітарыі Вялікага Княства Літоўскага. У Вялікім Княстве Літоўскім меўся адзін, а ў Кароне Польскай два генералы-інспектары.

Чатырохгадовы сойм (1788—1792) у 1789 годзе скасаваў урад генерала-інспектара, пакінуўшы гэты тытул і пажыццёвую пенсію за апошнім ураднікам. Атрымліваў плату ад 4600 да 12000 злотых штогод.

Генераламі-інспектарамі войскаў літоўскіх былі: Ігнацы Пац (18.2.1760 — 20.2.1763) Ян Ежы Грабоўскі (19.10.1776 — 1783) Ежы Францішак Грабоўскі (29.12.1783 — 1789) Павел Ян Грабоўскі (18.8.1789 —)

Гл. таксама Генерал артылерыі літоўскай

Літаратура

Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księnstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba // Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy / Pod red. Antoniego Gąsiorowskiego. Tom XI. Kornik: Biblioteka Kornicka, 1994.

Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.

Катэгорыя:Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага