thumb|300px|Карта Бруція з асноўнымі гарадамі Бруцій (лац.: Bruttium, грэч.: Βρεττίους) — гістарычная вобласць старажытнай Італіі на поўдзень ад Луканіі на тэрыторыі сучаснага адміністрацыйнага рэгіёна Калабрыя. Была населена італійскім племенем брутаў — адгалінаваннем луканцаў.

На тэрыторіі вобласці месціліся грэчаскія калоніі (у тым ліку вядомыя Сібарыс і Кратон), якія былі заснаваны ў перыяд Вялікай Грэчаскай Каланізацыі ў VII ст. да н.э. Грэкаў цягнула сюды ўрадлівая зямля. Аднак грэкі ніколі не сяліліся ўглыб рэгіёна, а бруты не будавалі сваіх гарадоў на ўзбярэжжы, хаця часам і ваявалі з грэчаскімі гарадамі. Унутраная частка Бруція была гарыстай і маларазвітай, у той час як грэчаскія прыбярэжныя гарады вялі актыўны і прыбытковы гандаль і квітнелі.

Гарады на ўсходнім узбярэжжы: Каўлонія Кратон Локры Эпізяфірскія Сібарыс Сцылацыум

Гарады на заходнім узбярэжжы: Гіпоніюм Медма Рэгій Тэмпса Цярына

Гарады ўнутры края: Кансенцыя Турый (на рацэ Краціс)

У 272 г. да н.э. Бруцій быў заваяваны рымлянамі.

Падчас Другой Пунічнай вайны Бруцій стаў апошнім прытулкам карфагенскага войска Ганібала. У 204 да н.э. тут адбылося некалькі бітваў паміж рымлянамі і карфагенянамі.

З г. Кратон армія Ганібала пераправілася на караблях на афрыканскі кантынент.

Спасылкі I Bruzi in Calabria Слоўнікі Яндэкс: Классические древности. — 2007

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Італіі