Аляксандр Леанідавіч Чыжэўскі (, Цеханавец, Гродзенская губерня, цяпер Польшча — ) — біяфізік, адзін з заснавальнікаў геліябіялогіі.

Скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут (1917) і Маскоўскі камерцыйны інстытут (1918), вучыўся на фізіка-матэматычным (1915—1919) і медыцынскім факультэтах Маскоўскага ўніверсітэта, дзе і працаваў у 1917—1927 у Лабараторыі зоапсіхалогіі Наркамата асветы Расіі (з 1925, загадчык Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі іанізацыі з 1931), загадчык лабараторыі Упраўлення будаўніцтвам Палаца Саветаў.

У 1939 абраны ганаровым прэзідэнтам на Першым Міжнародным кангрэсе па біялагічнай фізіцы і касмічнай біялогіі ў Нью-Ёрку. Быў накіраваны Мемарандум пра навуковыя працы Чыжэўскага ад імя кангрэсу ў Нобелеўскі камітэт, але навуковец адмовіўся ад вылучэння на Нобелеўскую прэмію «з этычных матываў».

У 1942 быў рэпрэсаваны, знаходзіўся ў лагерах Свярдлоўскай вобласці Расіі і Казахстана. Рэабілітаваны ў 1958, пасля чаго вярнуўся ў Маскву.

Навуковыя працы па даследаванні ўплыву касмічных фізічных фактараў і ўздзеяння паветраных іонаў (аэронаў) на жывыя арганізмы. Усталяваў залежнасць паміж цыкламі сонечнай актыўнасці і многімі з’явамі ў біясферы.

Навуковыя інтарэсы: касмічная біялогія, біяфізіка, геліябіялогія, касмічнае надвор'е, аэраіаніфікацыя, электрагемадынаміка, электраафарбоўка.

Аўтар успамінаў «Усё жыццё» (1947) і зборніка «Вершы» (1987).

Спасылкі Вядомыя беларусы на Belarus.by Чыжэўскі Аляксандр Леанідавіч на Spadchyna.org

Катэгорыя:Постаці кліяметрыі Катэгорыя:Рускі касмізм Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Калужскай вобласці Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Калугі Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Біёлагі Беларусі Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Біёлагі Расіі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Асобы на манетах