Спіс пінскіх князёў — уладароў Пінскага княства, паводле дынастый і перыяду княжання.

У 2-й палове XII ст. Пінск належаў тураўскаму князю Юрыю Яраславічу, які памёр паміж 1167—1170 гадамі і падзяліў свае ўладанні паміж сынамі. Пэўныя ўдзелы асобных сыноў невядомы, імаверна, Тураў атрымаў старэйшы сын Святаполк. Як князь дубровіцкі згадваецца Глеб, як пінскі — Яраслаў. Сын Іван згадваецца толькі як «з Турава» у 1170 годзе, а Яраполк як «у Пінску» у 1190 годзе.

Князі пінскія Ізяславічы Тураўскія Яраслаў Юр’евіч (зг. 1184) і Яраполк Юр'евіч (зг. 1190) Уладзімір (зг. 1204, 1229) Расціслаў (зг. 1228)  Міхаіл (зг. 1247) Фёдар (зг. 1262) Юрый Уладзіміравіч (зг. 1262, 1288/1289) Дзямід Уладзіміравіч (зг. 1262, 1288/1289) Гедзімінавічы Нарымонт-Глеб Гедзімінавіч (да 1348)  Васіль Нарымонтавіч (1348—1390)  Фёдар Васілевіч Нарымонтавіч (1390 — да 1398) Юрый Нарымонтавіч (да 1398 — да 1410)  Аляксандр Нос (да 1410 — пасля 1435/да кастрычніка 1436), завяшчаў сярод іншага Пінск вялікаму князю Жыгімонту Кейстутавічу Жыгімонт Кейстутавіч (пасля 1435 — 1440), як вялікі князь літоўскі  Казімір Ягелончык (1440—1452), як вялікі князь літоўскі  Юрый Сямёнавіч Нарымонтавіч (1452—1470) наданнем караля Казіміра Марыя Янаўна Гаштольд (1471—1501) Фёдар Іванавіч Яраславіч (1501—1522), як зяць і прывілеем караля отчыч 1522 год — скасаванне ўдзела

Крыніцы

Літаратура Грушевский А. С. Пинское полесье : Ист. очерки. Ч. 1-. — Киев : тип. Ун-та св. Владимира Н. Т. Корчак-Новицкого, 1901—1903. — 2 т.; 25. [Туров, Городок и Пинск в составе В. К. Литовского. Пинское староство к. Боны]. XIV—XVI вв.; [Пинские акты XV—XVI вв.]. — 1903. — 398 с. разд. паг., 2 л. карт. — Ч. 2. Лысенко П. Ф. Древний Пинск, XI—XIII вв. — Пинск : Пинская региональная типография, 2007. — 171 с., л. цв. ил. : ил. Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1