Інстытут біялогіі АН БССР — першая ў Беларусі акадэмічная ўстанова ў галіне біялагічных навук, дала пачатак Аддзяленню біялагічных навук. Інстытут быў утвораны 29 сакавіка 1931 года на базе кафедр батанікі, заалогіі, фізіялогіі і Беларускай акадэміі навук. З моманту заснавання да 1947 года меў назву Інстытут біялагічных навук. З 1936 года — у складзе Аддзялення матэматычных і прыродазнаўчых навук АН БССР, з 1940 — у Аддзяленні прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук. Перарваў сваю дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1947 быў адноўлены як Інстытут біялогіі АН БССР. З 1947 па 1958 гады ўключна — у Аддзяленні біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук, у 1959—1963 гадах — у Аддзяленні біялагічных навук.
Даследаванні расліннага свету
Вышэйшыя расліны Н. А. Дорожкин, А. И. Ровдо. Порайонная характеристика заболеваний картофеля в БССР. 1935. Пустазелле, ступень яго распаўсюджання ў пасевах і насенні БССР і меры барацьбы з ім. 1939. И. Д. Юркевич. Классификация типов лесов БССР. 1940. А. Л. Новікаў. Геабатанічнае апісанне лугоў з вызначэннем іх гспадарчага значэння ў аколіцах Віцебска. 1948. Н. Д. Нестерович, А. Ф. Иванов, Н. И. Чекалинская. Технически ценные лдревесые породы, внедряемые в леса БССР. 1949. Н. Д. Нестерович. Акклиматизация древесных растений в зеленом строительстве и лесном хозяйстве БССР. 1950. Н. Д. Нестерович, Н. И. Чекалинская. Вьющиеся древесные растения в зеленом строительстве и лесном хозяйстве. БССР. 1951. И. Д. Юркевич. Дубравы Белорусской ССР и их восстановление. 1951, 1960. Н. Д. Нестерович, В. П. Малеев, П. Ф. Лысоконь, Н. И. Костюкевич. Деревья и кустарники для зеленого строительства БССР. 1952. В. А. Михайловская. Флора Полесской низменности. 1953. И. Д. Юркевич, В. С. Гельтман, Н. Ф. Ловчий, В.И Парфёнов. Сероольховые леса и их хозяйственное использование. 1953. Шишки и семена хвойных древесных растений в БССР. 1953. Плоодоношение интродуцированных древесных растений в БССР. 1955. Н. А. Дорожкин. Болезни картофеля. 1955. Минеральное питание и плодоошение древесных растений. 1957. Флора БССР (в 5 тт.). 1959. Интродуцированнын деревья и кустарники БССР (под ред. Н. Д. Нестеровича). В 3 тт.: Т.1, 1959; т.2, 1960; т.3, 1961. Н. В. Козловская. Весенние растения окрестностей Минска. 1961. В. А. Михайловская, Н. В. Козловская. Ядовитые и вредные растения. 1962.
Ніжэйшыя расліны Л. А. Лебедзева. Спісы грыбоў і мікраміцэтаў БССР. 1925, 1935. В. Ф. Купрэвіч. Грыбы Смалявіцкага раёна. 1930. В. Ф. Купревич и др. Определитель паразитных грибов БССР по питающим растениям флоры БССР. 1938. В. Ф. Купревич. О происхождении и развитии паразитизма у грибов. 1940. А. П. Пидопличко. Флора сфагновых (торфяных) мхов БССР. А. С. Лазарэнка. Вызначальнік ліставых імхоў БССР. 1951. В. Ф. Купревич. Болезни клевера и люцерны. 1954. М. П. Томин. Определитель корковых лишайников европейской части СССР. 1956. В. Ф. Купревич, В. Г. Траншель. Флора ржавчинных грибов БССР. 1957. А. П. Пидопличко. Торфяные месторождения Белоруссии. 1961.
Фізіялогія і біяхімія раслін М. Н. Гончарик. Гибель озимых хлебов в БССР. 1930. М. Н. Гончарик. К вопросу об образовании антоциана в растениях. 1931. М. Н. Гончарик. Влияние ультрафиолетовых лучей на образование антоциана в растениях. 1932. М. Н. Гончарик, Н. А. Дорожкин. Выпревание, вымокание и вымерзание озимых хлебов в БССР. 1933. М. Н. Гончарик. Зависимость развития картофеля от влажности почвы. 1933. Физиология больного растения. 1947. Т. Н. Годнев. Строение хлорофилла и методы его количественного определения. 1952. А. А. Шлык. Метод меченых атомов в изучении биосинтеза хлорофилла. 1956. А. С. Вечер. Пластиды растений, их свойства, состав и строение. 1961. М. Н. Гончарик. Влияние экологических условий на физиологию культурных растений. 1962. Физиолого-биохимические исследования растений. 1962. Т. Н. Годнев. Хлорофилл, его строение и образование в растении. 1963. Рост и взаимодействие корневых систем древесных пород. 1963.
Гербарый У гербарыі Інстытута біялогіі у 1938 г. налічвалася звыш 13 тысяч экземпляраў кветкавых раслін. Быў таксама распачаты збор лішайнікаў.
Даследаванні жывёльнага свету
Заалогія А. В. Федюшин. Динамика и географическое распространение охотничьей фауны Белоруссии. 1929. А. В. Федюшин. Материалы по изучению флоры и фауны БССР. Тт. I—VII, 1927—1937. А. В. Федюшин. Речной бобр. 1935. И. М. Сержанин. Фауна БССР. Насекомоядные. 1939. Н. М. Кулагин. Фауна БССР. Копытные. 1940. М. Е. Макушок. Карликовый сомик. 1951. М. Н. Сержанин. Млекопитающие Белорусской ССР. 1955. О. Н. Михолап. Грызуны Полесской низменности. 1956. В. В. Семашко. Птицы Гродненской области. 1956. Ф. Н. Воронин. Рыбы БССР. 1957. С. В. Кохненко. Биология и распространение угря. 1958. М. С. Долбик. Птицы Белорусского Полесья. 1959. Г. Г. Винберг. Первичная продукция водоемов. 1960.
Паразіталогія О. И. Мержеевская. Нематоды главнейших полевых культур БССР. 1953. И. Т. Арзамасов. Иксодовые клещи. 1961. Н. И. Дылько, И. В. Меркушева, И. Т. Арзамасов. Экология и фауна паразитов грызунов. 1963.
Калекцыі У перадваенныя гады у фондавых калекцыях Інстытута біялагічных навук захоўвалася каля 4 тысяч экземпляраў скурак млекакормячых і да 6 тысяч экземпляраў птушак. Быў сабраны вялікі матэрыял па рэптыліях, амфібіях і рыбах. Налічвалася а 200 тысяч экземпляраў насякомых.
Структура Вядома пра існаванне лабараторыі поліплаідыі, аддзела генетыкі,Институт генетики и цитологии НАН Беларуси — Общая информация (2004)Институт генетики и цитологии НАН Беларуси — Общая информация (2010) аддзела мікрабіялогіі,Буклет Института микробиологии НАН Беларуси лабараторыі хларафілу,Институт биофизики и клеточной инженерии НАН Беларуси — История лаборатории молекулярной биологии клетки аддзела фаўны,Научно-практический центр НАН Беларуси по биоресурсам — Лаборатория ихтиологии аддзела фізіялогіі раслін, лабараторыі фізіялогіі і біяхіміі раслін, лабараторыі хімічнай рэгуляцыі росту і развіцця раслін,Институт экспериментальной ботаники имени В. Ф. Купревича НАН Бееларуси — Лаборатория роста и развития растений лабараторыі аддаленай гібрыдызацыі раслін,История становления и развития Центрального ботанического сада Национальной академии наук Беларуси лабараторыі ізатопаў, лабараторыі фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін.
Дырэктары Інстытута ў розныя гады Пётр Арыстархавіч Маўрадыядзі — 1931—1933 Мікалай Міхайлавіч Кулагін — 1934—1936 Мікалай Апанасавіч Дарожкін — 1936—1940 Ганна Андрэеўна Язубчык — 1940—1941 Мікалай Апанасавіч Дарожкін — 1948—1952 Мікалай Дзмітрыевіч Несцяровіч — 1952—1953 Мікалай Васілевіч Турбін — 1953—1963
Рэарганізацыя У 1935 са складу інстытута вылучаецца Батанічны сад АН БССР. Зноў уключаны ў склад у 1948 г., канчаткова вылучаны і аформлены як самастойная навукова-даследчая ўстанова ў 1952 г. У 1957 г. са складу Інстытута вылучаецца Лабараторыя ізатопаў (з 1959 — Лабараторыя біяфізікі і ізатопаў) АН БССР. У 1958 самастойным навуковым падаздзяленнем Акадэміі стаў Аддзел фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін АН БССР. У 1959 выдзяляецца ў самастойную ўстанову Аддзел заалогіі і паразіталогіі АН БССР. 23 лютага 1963 года згодна Пастанове ЦК КПБ і СМ БССР «Аб захадах па далейшым развіцці біялагічнай навукі ў Беларускай ССР і ўзмацненні яе сувязі з практыкай» Інстытут біялогіі АН БССР падзяляецца на Інстытут эксперыментальнай батанікі і мікрабіялогіі і Аддзел генетыкі і цыталогіі АН БССР.
Літаратура В. Ф. Купревич. Академия наук Белорусской ССР. — 3-е изд., доп. — Мн.: Наука и техника, 1968. — С. 55—95.
Крыніцы
Спасылкі Институт экспериментальной ботаники имени В. Ф. Купревича НАН Беларуси — История История ЦБС
Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Біялогія ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1931 годзе Катэгорыя:1931 год у Мінску
Катэгорыя:Зніклі ў 1963 годзе