Велямі́чы (, ) — аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Веляміцкага сельсавета. Размешчаны за 5 км на поўдзень ад Давыд-Гарадка, за 4 км на захад ад Турскога, за 2 на ўсход ад Альпеня. Цэнтр сельгаскага кааператыва «Веляміцкі», былога калгаса «За Радзіму».

Гісторыя Упершыню згадана пад 1392 годам разам з вёскай Альшаны. У XVI—XVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі. Землямі ў вёсцы валодалі Ранцэвічы, Ляшкевічы-Зяновічы-Альпенскія і іншыя шляхецкія роды.

З 1921 годзе ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў складзе Беларускай ССР.

У 1943 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі спрабавалі спаліць вёску, забілі 16 жыхароў.

Насельніцтва У 1886 годзе ў вёсцы 95 двароў і 530 жыхароў. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы 161 двор і 1234 жыхары. Станам на 1921 год, 240 двароў і 1557 жыхароў. У 1939 годзе — 288 двароў і 2504 жыхары.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы 419 двароў і 1676 жыхароў.

У 1970 годзе — 556 двароў і 2037 жыхароў. У 1980 годзе — 2015 насельнікаў. Станам на 1996 год — 685 двароў і 2004 жыхары. На пачатку 2002 года — 689 двароў і 1825 жыхароў.

Мікравёскі Традыцыйная вёска дзеліцца на 2 мікравёскі: з усходу знаходзяцца Рагі, а з захаду Шляхта.

Інфраструктура

Аддзяленне сувязі, дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, яслі-сад.

Геаграфія Вёска размяшчаецца на паўночным беразе возера Сіяцы.

Славутасці У кірунку Давыд-Гарадка паблізу вёскі знаходзіцца група археалагічных помнікаў «Велямічы». Падчас археалагічных раскопак там былі знойдзены сотні пахаванняў. Самыя раннія з іх адносяцца да пачатку хрысціянскай эры. Знойдзены прадметы побыту таго часу: гліняны посуд, жалезныя нажы, а таксама бронзавыя ўпрыгожанні і іншыя прадметы. Рэшткі слядоў пасяленняў плямёнаў зарубінецкай культуры таксама былі знойдзены недалёка ад могільнікаў. Царква Святога прарока Ільі (Веляміцкая Ільінская царква). Пабудаваная ў 1881 годзе на месцы царквы 1724 года пабудовы. У 0,5 км на паўночны ўсход ад могільніка-2 знаходзіцца селішча перыяду ранняга жалезнага веку, Царква хрысціян веры евангельскай

Вядомыя асобы Іван Андрэевіч Мамайка (нар. 1974) — беларускі палітык.

Спасылкі

Велямічы на Radzima.org Велямічы Прагноз надвор’я ў в. Велямічы Рэальны прагноз надвор’я ў вёсцы Велямічы

Катэгорыя:Веляміцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Столінскага раёна