Oy Karl Fazer Ab (Fazer, па-беларуску слушна вымаўляецца Фацэр) — фінская харчовая група. Заснавана ў 1891 годзе Карлам Фацэрам як французска-руская кандытарская ў Хельсінкі. Штаб-кватэра — у Хельсінкі.

Fazer — прыватная кампанія, уладальнікі яе — члены сям’і Фацэр.Годовой отчет Fazer // epaper.fi Прэзідэнт — Карстэн Слотэ.

Дзейнасць Асноўная сфера дзейнасці кампаніі — вытворчасць кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў. Таксама кампаніі належыць сетка кафэ Fazer Café. Прадпрыемствы Fazer размешчаны ў паўночных краінах: Скандынавіі (Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія, Данія), краінах Балтыі (Літва, Латвія, Эстонія), Польшчы, Вялікабрытаніі, Расіі.

У 1929—1995 гадах кампанія вырабляла таксама печыва, у 2012 годзе, пасля куплі фінскага падраздзялення Kraft Foods, аднавіла гэты від дзейнасці і пад маркай Fazer выпускаюць вядомыя віды печыва: Jyväshyvä, Carneval і Hangon.

З 1946 года выпускаць тофі (ірыс) Dumle, з 1949 — мятна-шакаладныя ледзянцы — Marianne. У краінах Балтыі аснова бізнэсу — выраб хлеба, печыва і ласункаў.

Агульная колькасць персаналу на 31 снежня 2011 года — 13865 чалавек (у 2010 — 14294 чалавек). Сукупны абарот у 2011 годзе — 1 575,5 млн еўра (у 2010 годзе — 1 513,6 млн еўра), аперацыйны прыбытак — 54,2 млн еўра (58,5 млн еўра).

Пасля расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, Fazer прадала свой бізнэс у Расіі Каломенскім хлебапякарням.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт кампаніі

Катэгорыя:Кампаніі Фінляндыі Катэгорыя:Вытворцы прадуктаў харчавання