Энтані Мак-Гіл (; , , Шатландыя) — шатландскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца рэйтынгавых адкрытага чэмпіянату Індыі 2016 года і Shoot-Out 2017 года, а таксама былы 15-ы нумар сусветнага рэйтынгу. Чвэрцьфіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі 2014 года і чэмпіянату свету 2015 года. Са снежня 2014 года нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу.

Стаў прафесіяналам у 2010 годзе ва ўзросце 19 гадоў, дзякуючы выступам у Міжнароднай адкрытай серыі сезона 2009/2010, а ў 2011 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгаваг турніру на German Masters і патрапіў у топ-64 рэйтынгу. У 2013 годзе ўпершыню дайшоў да рэйтынгавага чвэрцьфіналу на адкрытым чэмпіянаце Індыі і дэбютаваў на турніры Трайной кароны, дайшоўшы да 1/16 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў сезоне 2014/2015 дайшоў да чвэрцьфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, патрапіўшы ў топ-32 сусветнага рэйтынгу, і дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, атрымаўшы сенсацыйную перамогу над дзеючым чэмпіёнам Маркам Сэлбі (13:9) у 1/8 фіналу і ў другі раз дайшоўшы да стадыі 1/4 фіналу турніру Трайной кароны, што да сённяшняга дня з'яўляецца яго найлепшым вынікам. У сезоне 2016/2017 атрымаў першыя рэйтынгавыя тытулы на адкрытым чэмпіянаце Індыі і на аднафрэймавым Shoot-Out, які ўпершыню стаў рэйтынгавым спаборніцтвам, пасля чаго ўпершыню патрапіў у топ-16 сусветнага рэйтынгу. У пачатку сезона 2017/2018 дайшоў да трэцяга рэйтынгавага фіналу на адкрытым чэмпіянаце Індыі, аднак саступіў свайму суайчынніку Джону Хігінсу (1:5).

У агульнай колькасці займаў пятнаццатае месца ў сусветным рэйтынгу больш за паўтара месяца. Апроч рэйтынгавых дасягненняў быў у фінале чэмпіянату Шатландыі сярод прафесіяналаў 2011 года і ў фінале нізкарэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Шатландыі 2012 года, а таксама дайшоў да паўфіналу чэмпіянату свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў 2017 годзе. У 2017 годзе разам з Джонам Хігінсам прадстаўляў зборную Шатландыі на кубку свету. За прафесійную кар'еру аформіў больш за 100 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-55 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 500 тысяч фунтаў, уваходзячы ў топ-75 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. Найвышэйшым брэйкам у кар'еры Мак-Гіла з'яўляецца серыя ў 144 ачкі, зробленая на World Open 2014 года.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 3 (2 перамогі; 1 параза)

Легенда Чэмпіянат свету (0:0) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) Іншыя (2:1)

№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога2016 Адкрыты чэмпіянат Індыі 5:22Перамога2017 Shoot-Out 67:19Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.3Параза 2017 Адкрыты чэмпіянат Індыі 1:5

Нізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)

№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза2012 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 2:4

Прафесійныя снукерныя турніры: 5 (2 перамогі, 3 паразы)

Легенда Рэйтынгавыя турніры (2:1) Нізкарэйтынгавыя турніры (0:1) Нярэйтынгавыя турніры (0:1) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)

ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПараза1Чэмпіянат Шатландыі сярод прафесіяналаў, Клайдбанк, Шатландыя 1:6Параза2 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Рэйвэнскрэйг, Шатландыя 2:4Перамога1 Адкрыты чэмпіянат Індыі, Хайдарабад, Індыя 5:2Перамога2 Shoot-Out, Уотфард, Англія 67:19Перамога1 Адкрыты чэмпіянат Індыі, Вішакхапатнам, Індыя 1:5

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на World Snooker Статыстыка Энтані Мак-Гіла на CueTracker.net

Катэгорыя:Снукерысты Шатландыі