Царква Коткі () — галоўная царква горада, належыць дыяцэзіі Мікелі Евангелічна-Лютэранскай Царквы Фінляндыі. Будынак пабудаваны ў 1897-1898 гадах у стылі неаготыкі па праекце архітэктара Іозефа Стэнбека. Асноўны матэрыял, які выкарыстоўваўся пры пабудове будынка - чырвоная цэгла. Царква разлічана больш чым 1500 чалавек (1560 месцаў для сядзення). Алтарная карціна, на якой немаўля Ісус, напісаў фінскі мастак Пека Халанен (1865-1933). Царкоўны арган, створаны Марці Портаненам у 1998 годзе, мае 44 рэгістры.
Спасылкі
Катэгорыя:Лютэранскія храмы Фінляндыі Катэгорыя:Котка (горад)