Yle TV1 — фінскі тэлеканал, які вяшчае на фінскай мове (некаторыя перадачы ідуць на шведскай, рускай і саамскіх мовах — у гэтым выпадку звычайна з фінскімі субтытрамі), належыць нацыянальнай тэлерадыёвяшчальнай кампаніі Фінляндыі Yleisradio Oy (Yle).
Канал адкрыты 1 студзеня 1958 года пад назвай Suomen Televisio. На канале выпускаюцца навіны, дакументальныя фільмы, серыялы, адукацыйныя і забаўляльныя праграмы і іншае. Тэлеканал вяшчае без рэкламы.
13 мая 2013 года па тэлеканалу Yle TV1 пачалася трансляцыя навін на рускай мове.
З 2 снежня 2013 года штодня ў сярэдзіне дня па канале Yle TV1 выходзіць выпуск тэленавінаў на саамскіх мовах (Yle Ođđasat); трансляцыя ажыццяўляецца з новай тэлестудыі ў Інары.
Крыніцы
Спасылкі АФіцыйны сайт
Катэгорыя:Тэлеканалы Фінляндыі