Пальміра, у старажытнасці — важны горад у цэнтральнай Сірыі, які размяшчаўся ў аазісе за 215 км на паўночны ўсход ад Дамаска і за 120 км на паўднёвы захад ад Еўфрата.
Гісторыя У 1089 годзе горад быў разбураны землятрусам.
Заняпаў пасля 16 стагоддзя, у цяперашні час — невялікае сяло каля руін славутага горада, помніка старажытнарымскай архітэктуры.
center|600px|thumb|Панарама пальмірскіх руін. Світанак Улетку 2015 года ў Пальміры тэрарысты пашкодзілі храм Баалшаміна, знішчылі храм Бела, калекцыю статуй і 15-тонную постаць льва Алата, якая ўпрыгожвала ўваход у гарадскі музей. У кастрычніку таго ж года баевікі ІД узарвалі Трыумфальную арку — самы вядомы помнік Пальміры. Спецыялісты ЮНЕСКА ў сакавіку 2016 адправілі фрагменты статуі льва Алата ў Дамаск, дзе праз два месяцы карпатлівай працы рэстаўратары аднавілі фігуру. Улады Сірыі спадзяюцца зноў адкрыць Пальміру для турыстаў. Эксперты мяркуюць, што храм Баалшаміна, Трыумфальную арку і нават амаль цалкам знішчаны храм Бела магчыма аднавіць.
Вядомыя асобы Зеновія, царыца пальмірская
Спасылкі Музей «Метраполітэн» — Пальміра Храм Бэла, Пальміра, Сірыя Фатаграфіі і навіны Пальміры
Інфармацыя thumb|Каланады http://i-cias.com/e.o/palmyra.htm http://www.palmyramosaic.com
Фатаграфіі Калекцыя фатаграфій зробленых у 2003 годзе поруч Пальміры Пальміра ў 2009 годзе Фотагалерэя Пальміры датавана ўвесну 2005 года Галерэя фатаграфій Пальміры Пальміра — сусветная спадчына — панарамная выява на 360 градусаў
Катэгорыя:Гарады Сірыі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Сірыі Катэгорыя:Гарады Старажытнага Рыма