__NOTOC__
12 чэрвеня — сто шэсцьдзесят трэці (сто шэсцьдзесят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1550: Загадам шведскага караля Густава I Вазы заснаваны Хельсінкі. 1812: Пачалася французска-расійская вайна 1812 года. 1867: Утворана Аўстра-Венгерская імперыя. 1898: Генерал Эміліа Агінальда абвясціў незалежнасць Філіпінаў у горадзе Кавітэ. 1955: У Якуціі адкрыта першае буйное радовішча алмазаў. 1990: Прынята Дэкларацыя пра дзяржаўны суверэнітэт РСФСР. 1991: Барыс Ельцын абраны прэзідэнтам Расіі. 1991: На рэферэндуме жыхары Ленінграда прагаласавалі за вяртанне гораду назвы Санкт-Пецярбург. 1999: Увод сухапутных войск НАТА на тэрыторыю Сербіі. 2012: Здарылася катастрофа Су-25 пад Навагрудкам. 2016: Здзейснена масавае забойства ў Арланда.
Нарадзіліся
1890: Эган Шыле, аўстрыйскі жывапісец 1895: Леапольд Родзевіч, беларускі драматург, тэатральны дзеяч (пам. 1938) 1917: Готфрыд Хонегер, швейцарскі мастак 1919: Ута Хаген, амерыканская актрыса 1924: Джордж Буш-старэйшы, 41-ы прэзідэнт ЗША 1924: Паўль Хааваакс, эстонскі паэт і празаік 1929: Ганна Франк, яўрэйская дзяўчынка, вядомая дзённікам, дзе апісала жыццё пры нацызме 1937: Уладзімір Ігаравіч Арнольд, расійскі матэматык 1941: Чык Карыа, амерыканскі джазавы піяніст 1949: Іва Ліна, эстонскі спявак 1959: Хуан Антоніа Сан-Эпіфаніа, іспанскі баскетбаліст 1970: Турэ Бровальд, нарвежскі стралок, алімпійскі прызёр 1980: Алена Саннікава, беларуская лыжніца 1985: Дэйв Франка, амерыканскі акцёр
Памерлі
816: Леў III, Папа Рымскі (нар. 750) 1789: Жан-Эцьен Ліятар, швейцарскі мастак 1936: Мантэг’ю Родс Джэймс, англійскі пісьменнік 1937: Вітаўт Путна, савецкі военачальнік (нар. 12.4.1893) 1969: Аляксандр Аляксандравіч Дэйнека, савецкі мастак 1982: Карл фон Фрыш, аўстрыйскі заолаг 1983: Норма Шырэр, амерыканская актрыса 1990: Георг Майстэрман, нямецкі мастак 1997: Булат Акуджава, расійскі бард, паэт і пісьменнік 1998: Антон Адамовіч, беларускі літаратуразнавец, гісторык, празаік 2002: Раймунд Гірке, нямецкі мастак 2003: Грэгары Пек, амерыканскі акцёр 2011: Лора Зіскін, амерыканскі сцэнарыст 2012: Элінор Острам, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2009)
Святкуюць ААН: Сусветны дзень барацьбы супраць дзіцячай працы Парагвай: Дзень міру Расія: Дзень Расіі Філіпіны: Дзень незалежнасці Фінляндыя: Дзень Хельсінкі
612