Абажур () — частка арматуры свяцільні. Абажур ў першую чаргу прызначаны для абароны вачэй ад сляпучага ўздзеяння крыніцы святла і стварэння патрэбнай асветленасці шляхам яго адлюстравання, паглынання і/або рассейвання. Таксама абажур часта выкарыстоўваецца і як элемент мастацкага афармлення свяцільні, пакоя, памяшкання, вестыбюля, веранды і г. д.
Спасылкі
Катэгорыя:Дызайн Катэгорыя:Крыніцы святла