Рыгор Іванавіч Шацько (, ,  — ) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999). Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» — за міжнародную культурную дзейнасць (2002).

Біяграфія Скончыўшы Ракаўскую дзесяцігодку, паступіў на філалагічны факультэт БДУ. У школе і ў час службы ў арміі ўдзельнічаў у самадзейнасці, захапляўся тэатральным мастацтвам. Пасля службы паступіў у Мінскі тэатральны інстытут на акцёрскі факультэт. Пасля заканчэння вучобы ў 1984 годзе размеркаваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску. Спачатку працаваў акцёрам, з лістапада 1997 года па 2012 год — дырэктарам тэатра.

Ролі Каробкін («Рэвізор» М. Гогаля), Пятрук («Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча), Ніл («» М. Горкага), Журдэн («» М. Булгакава), Кароль Французскі, герцаг Бургундскі («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Грэгар («» К. Чапека), Астраў («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Высокая шапка («Час быка» К. Саі), Элхонен-Гурмізах («Тайбэлэ і яе дэман» І. Б. Зінгера, І. Фрыдмана), Яешня («» М. Гогаля), Уілфрэд Бонд («» Р. Харвуда), Бургамістр («» Ф. Дзюрэнмата), Стары («Макбет» У. Шэкспіра), Лотр, кардынал («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ул. Караткевіча).

Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта