Клірэнс — снукерны тэрмін, які азначае забіванне шароў у лузы да поўнай ачысткі стала. Такім чынам, калі гулец забіў апошнія ружовы і чорны шары на стале — ён зрабіў клірэнс. А калі гулец забіў шары з першага чырвонага да апошняга ружовага, але пакінуў чорны на стале — кліранс няма. Вылучаюць таксама тотал-клірэнс — забіванне ўсіх (ад самага першага да апошняга) шароў са стала ў лузы. Такім чынам, каб зрабіць тотал-клірэнс, гулец павінен забіць усе чырвоныя шары па чарзе з каляровымі, а пасля гэтага забіць усе каляровыя шары ў вызначаным парадку (жоўты, зялёны, руды, сіні, ружовы, чорны). Прыватным выпадкам тотал-клірэнса з'яўляецца максімальны брэйк.
Гл. таксама
Серыя Соценная серыя Максімальная серыя
Спасылкі
Фінал чэмпіянату свету 2012: Клірэнс Роні О'Салівана - 92 ачкі Фінал адкрытага чэмпіянату Шатландыі 2000: Клірэнс Роні О'Салівана Еўрапейская снукерная ліга 1995: Клірэнс Стывена Хендры ў 146 ачкоў 5 тотал-клірэнсаў у выкананні Алекса Хігінса і Джымі Уайта
Катэгорыя:Снукер