Мікалай Міхайлавіч Ваданосаў (Мікола Ваданосаў) (, г. Мінск — ) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і вайскоўцаВаданосаў Мікалай Міхайлавіч . Дзяцінства прайшло ў вёсцы Котава Барысаўскага раёна. У 1939 г. паступіў у Мінскі дарожна-механічны тэхнікум.

У Вялікую Айчынную вайну — радыст партызанскага злучэння на Маладэчаншчыне. Служыў у Савецкай Арміі, тройчы быў паранены. У 1946—1957 гг. — тэхнік на Беларускім радыёцэнтры. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1959). З 1966 г. — рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1972—1982 гг. — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1954 годаВаданосаў Мікола.

Пасля выхаду на пенсію ў 1983 пераехаў у в. Ніўкі Чарневіцкага сельсавета Барысаўскага раёна.

Творчасць

Друкуецца з 1948 года.

Аўтар 29 кніг прозы (дзіцячай і дарослай), некалькіх зборнікаў паэзіі і гумару. Напісаў 8 сцэнарыяў для дакументальнага кіно.

Пісаў пераважна для дзяцей (зборнікі апавяданняў «Першае знаёмства», 1954; «Аднагодкі», 1959; «Рачны госць», 1961; аповесці «Пабярэжцы», 1960; «Апошні вадзянік», 1964; «Хатабыч-малодшы», 1965; «Выпадак на Студзёнцы», 1967; «Двайная памылка», 1969; «Жыць, каб змагацца. Цімохава таямніца», 1978).

У творах для дарослых (аповесці «У Баркоўскай пушчы», 1956; «Пераломнае лета», 1961; «Сыны адной маці», 1968; «Пад чужым паролем», 1971, і іншыя) узнаўляе падзеі партызанскай барацьбы, распрацоўвае маральна-этычныя тэмы.

Напісаў зборнікі гумарыстычных апавяданняў «Прынцыповы аратар» (1966), «Сам сябе падвёў» (1973), «Левыя ногі» (1983). У 1983 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1982).

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР