thumb|250px|Мазаіка конхі апсіды царквы Сант-Апалінарэ-ін-Класэ ў Равене Кóнха (от  — ракавіна) — элемент старажытнавізантыйскай храмавай архітэктуры, які ўяўляе паўкупал, які перакрывае паўцыліндрычныя часткі збудаванняў, такімі як апсіда ці ніша.

Узніклі ва ўсходне-эліністычнай архітэктуры, шырока выкарыстоўваліся ў рымскім і візантыйскім дойлідстве, у сярэдневечных хрысціянскіх храмах, а таксама ў Расійскай імперыі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў (неавізантыйскі стыль), конхі, як правіла, мелі ролю малых купалаў, якія як бы падпіраюць знізу аб'ём цэнтральнага купала. Іх барабаны выступаюць з будынка ў выглядзе апсід. Знізу конхі, як правіла, падтрымліваліся прытворамі да будынка храма. Часцей за ўсё вакол цэнтральнага купала ў храмаў візантыйскага стылю размешчаны чатыры конхі, і храм, такім чынам, вянчае пяць глаў. Барабаны конх, як правіла апяразвае такая ж аконная аркада, як і ў асноўнага барабана.

У кохах звычайна змяшчаліся мазаікі ці размалёўкі, нярэдка спалучаліся з распалубкамі і нервюрамі.

Гл. таксама Тэтраконх

Літаратура Плужников В. И. Термины российского архитектурного наследия. Словарь-глоссарий. — М.: Искусство, 1995. — 160 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-210-01984-5.

Спасылкі Архітэктурны слоўнік

Катэгорыя:Архітэктура Візантыі Катэгорыя:Храмавая архітэктура Катэгорыя:Архітэктурныя элементы