Ананімныя сеткі — камп’ютарныя сеткі, створаныя для дасягнення ананімнасці ў інтэрнэце, якія працуюць па-над глабальным сецівам. Спецыфіка такіх сетак палягае ў тым, што распрацоўшчыкі вымушаны ісці на кампраміc паміж ступенню абароны і лёгкасцю карыстання сістэмай, яе «празрыстасцю» для карыстальніка. Таксама важны аспект захавання ананімнасці і канфідэнцыйнасці з умовай уздзеяння метадаў сацыяльнай інжынерыі або якога-небудзь прымусу да аператара сервера. Шматузроўневае шыфраванне і размеркаваны характар ананімных сетак ліквідуюць адзіны пункт адмовы і адзіны вектар атак, дазваляючы зрабіць перахоп трафіку ці нават узлом часткі вузлоў сеткі не фатальнай падзеяй. За ананімнасць карыстальнік расплачваецца павелічэннем часу водгуку, зніжэннем хуткасці, а таксама большымі аб’ёмамі сеціўнага трафіка.
Першай адносна паспяховай ананімнай сеткай быў камерцыйны сэрвіс Freedom, які функцыянаваў з 1998 да 2001 года. Кампанія ZKS усталявала асобныя серверы, з якімі кліенты злучаліся праз крыптаграфічны пратакол. Вузел, на які прыходзілі пакеты ад карыстальніка Freedom, не мог ідэнтыфікаваць сапраўднага адпраўніка. Сама сетка функцыянавала на ўзроўні пратаколу IP. У гэты ж час пачалі актыўна развівацца іншыя праекты.Onion Routing History (1998)
Дэцэнтралізаваныя ананімныя сеткі У дэцэнтралізаванай сетцы любая машына можа ўсталяваць злучэнне з іншай, а таксама даслаць ёй запыт на прадастаўленне рэсурсаў. Кожная машына апрацоўвае запыты ад іншых у якасці сервера, дасылаючы і прымаючы запыты, а таксама выконваючы іншыя дапаможныя і адміністрацыйныя функцыі. Любы ўдзельнік такой сеткі не абавязаны гарантаваць сталага злучэння і можа адключыцца ў любы момант часу. Але па дасягненні пэўнага памеру сеціва ў ім адначасова пачынаюць існаваць мноства сервераў з аднолькавымі функцыямі.
ANts P2P
ANts P2PANts P2P — файлаабменная сетка, якая ананімізуе ўвесь паток даных, ужываючы сістэму маршрутызацыі, у якой, у адрозненні ад BitTorrent, удзельнікі абменьваюцца трафікам не напрамую, а праз некалькі вузлоў. Кожнаму ўдзельніку вядомы толькі IP-адрас яго непасрэднага суседа. Такім чынам, адпраўнік не ведае, куды ідзе яго файл, а атрымальнік не ведае, адкуль ён прыйшоў. Для большай бяспекі даныя паміж асобнымі адпраўнікамі і атрымальнікамі шыфруюцца сіметрычным алгарытмам шыфравання AES.
Bitmessage
Bitmessage — дэцэнтралізаваня P2P сістэма абмену электроннымі паведамленнямі з адкрытым зыходным кодам, якая дазваляе карыстальніку Bitmessage дасылаць шыфраваныя паведамленні іншым карыстальнікам сістэмы, як альтэрнатыва email. Bitmessage пабудавана на архітэктуры падобнай на сетку Bitcoin, аднак адаптаваную для задачы перасылкі паведамленняў, а не грашовых транзакцый. Сетка зазнала рэзкі ўсплёск папулярнасці пасля раскрыцця інфармацыі Эдвардам Сноўдэнам аб сістэме сакрэтнага сачэння за інтэрнэт-карыстальнікамі PRISM.Описание протокола BitMessage
Filetopia
FiletopiaFiletopia: Your secure file sharing and communications tool — шматфункцыйная файлаабменная праграма, галоўнай рысай якой з’яўляецца высокі ўзровень прыватнасці і бяспекі. Падтрымліваецца зашыфраваны чат, паўнавартасны інтэрнэт-пэйджар, работа з форумам. Дзякуючы тэхналогіі MS Agent пасля ўсталявання адпаведнага галасавога рухавіка магчыма зачытванне голасам атрыманых паведамленняў. З мэтай паляпшэння ступені абароненасці Filetopia хавае IP-адрас карыстальніка, абараняючы яго тым самым ад магчымых хакерскіх атак. У якасці алгарытму стварэння адкрытага ключа ўжываецца эліптычныя крывыя, а паведамленні і файлы шыфруюцца адным з дзясятка самастойна абіральных карыстальнікам алгарытмаў.
Freenet
FreenetThe Freenet Project — гэта дэцэнтралізаваная і цалкам ананімная аднарангавая сетка, якая працуе па-над інтэрнэтам, уключаючы вялікую колькасць роўнапраўных камп’ютараў і дазваляе публікаваць любыя матэрыялы без магчымасці выйсці на аўтара. Канфідэнцыйнасць звестак гарантуецца строгай крыптаграфіяй: каб атрымаць файл, у запыце патрабуецца паведаміць асацыяваны з ім ключ. Ролю такога ключа выконвае хэш-код файла ці DSA-ключ, што стварае таксама механізм праверкі цэласнасці. У цяперашні час Freenet пачынае выкарыстоўваць прынцып сетак Onion Routing.[freenet-dev] Expensive onion routing is okay for small payloads
GNUnet
GNUnetGNUnet — GNU’s framework for secure P2P networking — гэта праграмны пакет для бяспечнага P2P-злучэння, які не мае патрэбы ў серверах. Сэрвіс рэалізаваны па-над сеткавым узроўнем дазваляе абменьвацца файламі ананімна і без якой-небудзь сеткавай цэнзуры. Ананімнасть забяспечваецца за кошт таго, што паведамленні, якія ідуць ад вузла сеткі, немагчыма адрозніць ад чужых паведамленняў, у перадачы якіх удзельнічае вузел. Усе вузлы дзейнічаюць як маршрутызатары, злучэнні паміж якімі шыфруюцца, а ўзровень ужывання прапускной здольнасці канала падтрымліваецца сталым. GNUnet ужывае простую, заснаваную на лішках эканамічную мадэль для выдаткоўвання рэсурсаў: вузлы, якія больш даюць сетцы, узнагароджваюцца лепшым абслугоўваннем. Праект GNUnet узнік у 2001 годзе і быў натхнёны цэлым шэрагам тэхнічных ідэй, прызваных забяспечыць бяспечны файлаабмен у пірынгавых сетках. Асноўныя тэхнічныя пытанні працы GNUnet падрабязна апісаны ў шэрагу навуковых публікацый.GNUnet papers and related work Сярод іх — палепшанае кадзіаванне змесціва ECRS і новы ананімны пратакол маршрутызацыі gap. Іх адметнасці дазваляюць заахвочваць у GNUnet актыўных удзельнікаў. У перыяды высокай загрузкі сеткі прыярытэт атрымліваюць тыя ўдзельнікі, якія зрабілі большы ўнёсак у мінулым. Акрамя таго, GNUnet пашыральная і дазваляе лёгка ствараць новыя праграмы peer-to-peer на яе аснове ці выкарыстоўваць альтэрнатыўныя сеткавыя транспарты для перадачы даных.
Gnutella
GnutellaGnutella Protocol Specification — першая цалкам дэцэнтралізаваная файлаабменная сетка, створаная ў 1999 годзе. Пры падключэнні кліент атрымлівае ад вузла, з якім яму сталася злучыцца, спіс з пяці актыўных вузлоў, якім дасылаецца запыт на пошук рэсурсу па ключавым слове. Вузлы шукаюць у сябе адпаведныя запыту рэсурсы і, калі не знаходзяць іх, перасылаюць запыт актыўным вузлам уверх па «дрэве», пакуль не знойдзецца рэсурс ці не будзе перавышана максімальная колькасць крокаў. Такі пошук завецца размнажэннем запытаў (query flooding). Аднак, падобная рэалізацыя вядзе да экспанентнага росту колькасці запытаў, і на верхніх узроўнях «дрэва» можа прывесці да адмовы ад абслугоўвання, што неаднаразова назіралась на практыцы. Таму распрацоўшчыкі ўдасканалілі алгарытм і ўвялі правілы, у адпаведнасці з якімі запыты могуць перасылаць уверх па «дрэве» толькі вызначаныя (ultrapeers) вузлы, а астатнія (leaves) могуць толькі рабіць запыты. Таксама была ўведзена сістэма кэшуючых вузлоў. Запыты ў сетцы Gnutella перасылаюцца па TCP ці UDP, а капіраванне файлаў ажыццяўляецца праз пратакол HTTP. У апошні час з’явіліся пашырэнні для кліентскіх праграм, якія дазваляюць капіраваць па UDP і рабіць XML-запыты метаданых аб файлах. Недахопы пратаколу Gnutella ініцыявалі распрацоўку прынцыпова новых алгарытмаў пошуку маршрутаў і рэсурсаў, што прывяло да стварэння групы пратаколаў DHT і, у прыватнасці, Kademlia, які шырока ўжываецца ў найбольш буйных сетках.Файлообменные сети P2P: основные принципы, протоколы, безопасность
Gnutella2
Gnutella2Gnutella2 — створаны ў 2002 г. прынцыпова новы пратакол і першыя яго кліенты, якія маюць зваротную сумяшчальнасць з кліентамі Gnutella. У адпаведнасці з ім частка вузлоў становіцца канцэнтратарамі, астатнія — звычайнымі вузламі (leaves). Кожны звычайны вузел мае злучэнне з адным-двума канцэнтратарамі, якія звязаны з сотнямі звычайных вузлоў і дзесяткамі іншых канцэнтратараў. Кожны вузел перыядычна перасылае канцэнтратару спіс ідэнтыфікатараў ключавых слоў, па якіх можна знайсці апублікаваныя дадзеным вузлом рэсурсы. Ідэнтыфікатары захоўваюцца ў агульнай табліцы на канцэнтратары. Калі вузлу патрэбна знайсці рэсурс, ён пасылае запыт па ключавому слову свайму канцэнтратару, які альбо знаходзіць рэсурс у сваёй табліцы і вяртае id вузла, які валодае рэсурсам, альбо вяртае спіс іншых канцэнтратараў, якія вузел зноў запытвае па чарзе ў выпадковым парадку. Такі пошук завецца пошукам з дапамогай метаду блуканняў (random walk). Адметнай асаблівасцю сеткі Gnutella2 з’яўляецца магчымасць распаўсюджвання інфармацыі аб файле ў сетцы без капіравання самога файла, што вельмі карысна з пункту гледжання адсочвання вірусаў. Для пакетаў, што перадаюцца у сетцы, распрацаваны ўласны фармат, які гнутка рэалізуе магчымасць нарошчваць функцыянальнасць сеткі праз даданне дадатковай службовай інфармацыі. Запыты і спісы id ключавых слоў перасылаюцца на канцэнтратары па UDP.Популярные файлообменные сети P2P — Gnutella, Gnutella2
Invisible Internet Project (I2P)
I2PI2P Anonymous Network — форк праекта Freenet, распачаты ў 2003 годзе з мэтай забяспечыць ананімны доступ да абароненых рэсурсаў, сярод якіх блогі (Syndie), IRC (ircProxy), электронная пошта (Susimail), сэрвісы перадачы файлаў і суполак навін, шлюзы Freenet і Mnet. Будучы заснаванай на SSU (Secure Semireliable UDP), мае функцыі аўтэнтыфікацыі і кіравання патокам, I2P прапануе сеткавы мост — т. з. I2PTunnel — забяспечвае перадачу TCP-пакетаў праз сеціва I2P, і такім чынам — сродак стварэння абароненых тунэляў да любых TCP-сэрвісаў, у доступе да якіх можа ўзнікнуць патрэба. Падчас абмену данымі праз I2P адбываецца іх шматузроўневае шыфраванне (скрознае, часночнае, тунэльнае і транспартнага ўзроўня), а таксама крыптаграфічная аўтэнтыфікацыя канцавых вузлоў. Вузлы сеткі I2P прадстаўлены ідэнтыфікатарамі, якія не маюць лагічнай адпаведнасці з іх рэальнымі IP-адрасамі. Кліентскае праграмнае забеспячэнне функцыянуе як маршрутызатар, які запісвае ў табліцу звесткі вузлоў для перадачы ўваходнага і выходнага трафіку. Перадавальны пакет праходзіць часовыя аднабаковыя ланцугі: маршрутызатары выходнага трафіку, збудаваныя на вузле-адпраўніку, і маршрутызатары уваходнага трафіку, збудаваныя вузлом-адрасатам. Такія тунэлі перабудоўваюцца кожныя 10 хвілін. Кіруючы даўжынёй ланцугу маршрутызатараў у кліенцкім ПЗ, карыстальнік абірае для сябк патрэбныя суадносіны паміж ступенню ананімнасці, латэнтнасцю і прапускной здольнасцю сеткі. Перададаванае паведамленне праходзіць такі шлях, які адпавядае мадэлям пагрозы адпраўніка і атрымальніка.Обзор анонимной сети I2P
Manolito
Manolito — гэта сістэма размеркавання файлаў, якая ўжывае пірынгавую сетку з новым прыватным пратаколам MP2P, які працу без цэнтральнага сервера. Асаблівасцю пратаколу з’яўляецца ўжыванне UDP замест TCP, што па заяве вытворцы, гарантуе ананімнасць. Manolito не збірае звесткі аб карыстальніках, пошуках ці файлах. Падтрымліваецца дэцэнтралізаваны спіс сяброў, інтэграваны чат, праца з файламі і брандмаўэрам.
MUTE
MUTEMUTE: Simple, Anonymous File Sharing — гэта файлаабменная сістэма з дэцэнтралізаваным пошукам і загрузкай. Для маршрутызацыі ўсіх паведамленняў, уключаючы перадачу файлаў праз сетку сумежных злучэнняў, MUTE выкарыстоўвае алгарытмы, пазычаныя з паводзін мурашоў.
Networked Electronic Technician Skilled in Ultimate Killing, Utility and Kamikaze Uplinking
NetsukukuNetsukuku — праект італьянскай кампаніі FreakNet Medialab па стварэнню глабальнай размеркаванай сеткі, якая будзе існаваць паралельна інтэрнэту без цэнтралізацыі, каранёвых сервераў і кантролю з боку правайдэаў. Замест DNS у сетцы Netsukuku выкарыстоўваецца доменная сістема ANDNA (A Netsukuku Domain Name Architecture