thumb|right|250px|Славонія Славо́нія () — гістарычная вобласць на ўсходзе Харватыі. Размешчана паміж рэкамі Савай, Дравай і Дунаем і лічыцца жытніцай Харватыі.

Геаграфія Поўнач, поўдзень і ўсход Славоніі з'яўляюцца пераважна раўнінай Сярэднедунайскай нізіны. На захадзе і ў цэнтральнай частцы размешчаны невялікі горны масіў з вяршынямі Папук (953 м), Дзіль (461 м) і Псунь (984 м). Яна распасціраецца з захаду на ўсход паміж Дравай, якая ўтварае мяжу з Венгрыяй на поўначы, Савай, якая ўтварае мяжу з Босніяй і Герцагавінай на поўдні, і Дунаем, які ўтварае мяжу з Сербіяй на ўсходзе. Заходняя мяжа Славоніі чыста геаграфічна неазначальная.

Этнічны склад насельніцтва Большасць насельніцтва складаюць харватаў, самай буйной нацыянальнай меншасцю з'яўляюцца сербы. Апроч іх у Славоніі пражывае мноства нешматлікіх этнічных груп.

Паводле перапісу насельніцтва 2001 года, насельніцтва Славоніі па асобных жупаніях падзяляецца на наступныя прапорцыі:

Віравіціцка-Падраўская жупанія: 89,47 % харваты, 7,08 % сербы, 0,27 % венгры, 0,25 % албанцы, 0,10 % чэхі Осіецка-Бараньская жупанія: 83,89 % харваты, 8,73 % сербы, 2,96 % венгры, 0,65 % славакі, 0,30 % цыгане, 0,29 % немцы, 0,26 % албанцы, 0,15 % славенцы, 0,12 % баснійцы, 0,11 % чарнагорцы, 0,10 % яўрэі Пожажска-Славанская жупанія: 88,68 % харваты, 6,54 % сербы, 0,92 % італьянцы, 0,90 % чэхі, 0,26 % венгры, 0,17 % албанцы, 0,14 % славакі Бродска-Пасаўская жупанія: 93,98 % харваты, 3,02 % сербы, 0,33 % цыгане, 0,21 % баснійцы, 0,18 % украінцы, 0,16 % албанцы Вукаварска-Срэмская жупанія: 78,27 % харваты, 15,45 % сербы, 1,00 % венгры, 0,88 % русіны, 0,65 % славакі, 0,56 % баснійцы, 0,24 % албанцы, 0,23 % украінцы

Найбуйнейшыя гарады Паводле перапісу насельніцтва 2001 года, найбуйнейшымі гарадамі Славоніі з'яўляюцца:

Осіек — 114 616 Славанскі-Брод — 64 612 Вінкаўцы — 35 912 Вукавар — 31670 Джакава — 30 092 Пожага — 28 201 Віравіціца — 22 618 Нашыцы — 17 320 Жупанья — 16 383 Нова-Градзішка — 15 833

Адміністрацыйны падзел Тэрыторыя Славоніі адміністрацыйна падзелена на пяць жупаній:

Назва Плошча (км²) Насельніцтва (2001) Адміністрацыйны цэнтр Геаграфічнае размяшчэнне Віравіціцка-Падраўская жупанія (Virovitičko-podravska županija) 202193 389 Віравіціца уздоўж Дравы на мяжы з Венгрыяй Осіецка-Бараньская жупанія(Osječko-baranjska županija) 4149330 506 Осіек ахоплівае паўночна-ўсходнюю Славонію вакол горада Осіек і харвацкую частку Бараньі (на поўнач ад Дравы) Пожажска-Славанская жупанія (Požeško-slavonska županija) 182185 831 Пожага у цэнтральнай Славоніі паміж жупаніяй Віравіціца-Падравіна і жупаніяй Брод-Пасавіна Бродска-Пасаўская жупанія (Brodsko-posavska županija) 2027176 765 Славанскі-Брод уздоўж Савы на мяжы з Босніяй-Герцагавінай Вукаварска-Срэмская жупанія (Vukovarsko-srijemska županija) 2448204 768 Вукавар ахоплівае ўсходнюю частку Славоніі вакол горада Вукавар у мяжы з Сербіяй

Гісторыя thumb|right|180px|Гістарычны герб Славоніі

Гл. таксама Харвацкі дэмакратычны саюз Славоніі і Баранова Трохадзінае каралеўства

Спасылкі

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Еўропы