Вало́скі (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 18 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — аг. Чэрні).

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска — дзяржаўная ўласнасць у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 годзе Валоскі адносіліся да Харытонаўскай сельскай грамады.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.

8 мая 1970 года вёска Валоскі з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..

Насельніцтва 29 сялянскіх душ (1858) 8 двароў, 51 жыхар (1897) 55 жыхароў (1905) 9 двароў, 37 жыхароў (1921) 41 жыхар (1959) 34 жыхары (1970) 7 гаспадарак, 20 жыхароў (2005) 20 жыхароў (2009) 9 жыхароў (2019) 11 гаспадарак, 30 жыхароў (2026)Пашпарт Чэрнінскага сельскага Савета (руск.).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чэрнінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна