Anhui Gujing Group Co. — адна з найважнейшых і ключавых кампаній у алкагольнай індустрыі Кітая. Знаходзіцца ў горадзе Баджоў, правінцыі Аньхой, Кітай.

Лікёра-гарэлачная прамысловасць з’яўляецца асноўнай галіной Gujing Group. Яе вядучы прадукт, Gujinggong Liquor, мае багатую гісторыю ў больш чым 1800 гадоў як адзін з васьмі найпрэстыжных кітайскіх лікёраў усіх часоў.

Апроч таго, Gujing Group паспяхова займаецца гасцінічнай індустрыяй і з’яўляецца адной з 20 найбуйнейшых кітайскіх турыстычных кампаній. Асноўная даччыная кампанія Gujing Group, Holiday Inn Hefei, пабудавала першы пяцізоркавы гатэль у правінцыі Аньхой.

Крыніцы

Катэгорыя:Алкагольныя кампаніі Катэгорыя:Кампаніі Кітая Катэгорыя:Аньхой