Ге́нрых Адо́льф Шра́дэр (, 1 студзеня 1767, Альфельд каля Хільдэсхайма — 22 кастрычніка 1836, Гётынген) — нямецкі ўрач і батанік.

Біяграфія З 1794 па 1836 гады ён быў дырэктарам універсітэцкага батанічнага саду ў Гётынгене. З 1794 па 1802 гады знаходзіўся на пасадзе прыват-дацэнта Гётынгенскага ўніверсітэта, дзе ў 1795 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны. З 1802 года прафесар батанікі ў Гётынгене.

Шрадэр аўтар мноства ілюстраваных прац, як па флоры Германіі, так і пра іншаземныя расліны. Ён быў выдаўцом батанічных часопісаў «Journal für die Botanik» (1799—1819) і «Neues Journal fur die Botanik» (1806—1810), якія выходзілі да выдання ў 1818 годзе часопіса «Flora».

У 1815 годзе Шрадэр стаў членам-карэспандэнтам Шведскай акадэміі навук.

Імем Шрадэра названы род раслін Vahl і мноства відаў.

Навуковыя працы Spicilegium florae germanicae (Hanovre, 1794) Sertum Hannoveranum (1795—1798), сумесна з І. К. Ведландам (:de:Johann Christoph Wendland) Systematische Sammlung Cryptogamischer Gewächse (1796—1797) Nova genera plantarum. Pars prima cum tabulis aeneis coloratis (Leipzig, 1797 з 6 табл.) Flora germanica (Beginn, 1806) Hortus Gottingensis (1809, з 16 табл.) Monographia generis Verbasci (1813—1823, 2 ч., з 8 табл.) і іншыя

Спасылкі Nordisk familjebok / Uggleupplagan. 24. Ryssläder — Sekretär /1173—1174

Катэгорыя:Батанікі Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Міколагі Германіі Катэгорыя:Птэрыдолагі Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук