Беларуская міфалогія — сістэма міфаў і ўяўленняў пра навакольны свет. З’яўляецца адной са славянскіх міфалогій і — шырэй — адной з індаеўрапейскіх. Уключае:

язычніцкую міфалогію балтаў (якія жылі на тэрыторыі Беларусі ў Старажытнасці і ў Сярэднявеччы); язычніцкую міфалогію славян; павер’і беларускіх сялян, якія можна сустрэць у вёсках нават сёння. Гэта: 1) вера ў духаў (хатнік, багнік, лясун, пушчавік, мара і інш), 2) «Народная Біблія» — напалову язычніцкія, напалову хрысціянскія легенды пра Бога, Чорта, Дзеву Марыю, Хрыста; язычніцкія сюжэты спалучаюцца ў іх з хрысціянскімі імёнамі; 3) паданні аб тым, адкуль з’явіліся пэўныя рэкі, азёры, назвы гарадоў, вёсак.

У вывучэнні беларускай шэраг праблем.

Калі міфалогіі грэкаў і скандынаваў добра вывучаны, то пра беларускую амаль нічога не вядома — дайшло вельмі мала пісьмовых звестак. Шмат фальсіфікацый і «рэканструкцый» — у мінулым многія даследчыкі (Павел Шпілеўскі, Адам Кіркор, Міхаіл Кацар) апісалі шмат сумнеўных бостваў, якіх на праўдзе ў беларускай міфалогіі ніколі не было, цяпер іх вылучаюць у асобную групу «кабінетных» багоў і духаў беларускай міфалогіі.

Беларуская міфалогія прыцягвае ўвагу беларускіх творцаў — пісьменнікаў і мастакоў. Ствараюцца літаратурныя творы, натхнёныя народнымі павер’ямі («Жаўнер і вужалка» Алега Грушэцкага, «Я, Сямён і барабашка» і іншыя).

Крыніцы Вылучаюць групы крыніц рознага часу, паходжання і верагоднасці:

Апавядальныя крыніцы (летапісы, «словы», павучанні супраць язычніцтва). Археалагічныя матэрыялы (ідалы, язычніцкія амулеты). Вусныя народныя творы: песні, легенды, казкі, замовы, балады, загадкі. Народныя павер’і пра духаў, пра ўладкаванне сусвету. Народная вышыўка (стылізаваныя выявы сусветнага дрэва, жаночых фігур, старажытныя сімвалы жывёл, багацця, ураджаю). Народная архітэктура — выявы Сонца, змяі, вады, агню на ліштвах. Побытавыя рэчы — выявы Сонца на каўшах, прасніцах.

Апавядальныя крыніцы Сярэднявечныя крыніцы (Аповесць мінулых часоў (у тым ліку яе асобныя спісы, як Радзівілаўскі летапіс), Слова пра паход Ігараў, павучанні супраць язычніцтва) напісаныя хрысціянамі. Язычніцкую міфалогію яны апісваюць вельмі коратка і пераважна з негатыўнага боку. Ад саміх язычнікаў не дайшло пісьмовых звестак, бо славяне ў свой дахрысціянскі час не не мелі пісьменства.

Археалагічны матэрыял Язычніцкія ідалы (фігуркі багоў, духаў, свяшчэнных жывёл). Шэраг ідалаў адносіцца да Сярэднявечча (слонімскі ідал, шклоўскі, грабавецкі, даўгінаўскі) і мог належыць славянам ці балтам. Некаторыя каменныя крыжы сёння ўшаноўваюцца ў вёсках як хрысціянскія, але маюць чалавекападобную форму і раней былі язычніцкімі ідаламі. У Лельчыцкім раёне такія крыжы завуцца «каменныя дзевачкі» (адсюль здагадка, што калісьці яны былі звязаны з нейкім жаночым боствам). Рэшткі язычніцкіх капішчаў (Мінскае капішча, капішча ў Верхаўлянах, Ходасавіцкае свяцілішча і іншыя). Амулеты, якія насілі на шыі: фігуркі коней з салярнымі арнаментамі або фігуркі сякеры, якая была звязаны з культам Пяруна. Прадметы побыту з язычніцкімі арнаментамі, пераважна салярнымі (грабеньчыкі, кераміка).

Вусная народная творчасць Народныя легенды, песні, казкі ў Беларусі пачалі запісваць толькі ў ХІХ-ХХ стагоддзях. Сярод найболей выбітных этнографаў і фалькларыстаў: У. Дабравольскі, А. Кіркор, П. Шпілеўскі, В. О. Невяровіч, А. К. Сержпутоўскі, Е. Раманаў, М. Я. Нікіфароўскі, П. Шэйн, П. Дземідовіч, К. П. Тышкевіч, Я. Баршчэўскі і інш.

Народныя павер’і Народныя вераванні ў духаў (лясун, багнік, пушчавік, мара, балотнік, стрыга і інш) маюць язычніцкае паходжанне. Таксама паводзіны і функцыі многіх багоў перанялі на сябе хрысціянскія святыя: святы Юр’я — функцыі Ярылы, Параскева Пятніца — функцы Мокашы, святы Ілля — функцыі Пяруна, а святыя Мікола, Улас і Сцяпан — функцыі Вялеса.

Язычніцкія багі У Старажытнасці і Раннім Сярэднявеччы амаль усю Беларусь (акрамя Палесся) насялялі балты. Назвы тапанімікі (Дзявочыя горы, Мар’іна Горка), назва «перкуна кулька», якую давалі першабытным каменным сякерам у некаторых мясцінах Беларусі, — сведчыць, што ў балцкі час тут шанаваліся багі Дзіевас, Маря, Пяркунас.

Увогуле сярод балцкіх багоў вядомыя Аўстра (багіня ранішняй зоркі), Лайма (багіня лёсу), Саўле (багіня сонца), Велс (бог хатняй жывёлы, багацця), Ашвьяняй (багі-блізняты, якія кіравалі калясніцай сонца), Вітаўтус (бог коней), Жаміта (багіня зямлі), Вакарэ (багіня вячэрняй зоркі) і інш. Усе яны маглі шанавацца старажытнымі балтамі Беларусі.

Са славянскімі багамі ўсё болей складана. Па крыніцах вядомы шэраг багоў усходніх славян (Вялес, Пярун, Мокаш, Стрыбог, Дажбог, Сварог, Ярыла, Пераплут і іншыя) і заходніх (Белбог, Чарнабог, Яравіт, Святавіт, Ругевіт, Трыглаў, Провэ і іншыя). Але невядома дакладна, якіх багоў менавіта шанавалі на тэрыторыі Беларусі.

Паводле Дзмітрыя Скварчэўскага, у Беларусі засталіся сляды (тапаніміка, паданні, назвах святаў) толькі двух славянскіх багоў — Вялеса і Пяруна, яшчэ, магчыма, Ярылы. Назвы Мокашава балота, Мокіш могуць быць слядамі культа багіні Мокаш. Акрамя таго, у замовах, прыказках, легендах, павер’ях засталося шмат персанажаў, якім маглі адпавядаць язычніцкія багі: Зара-Зараніца, Маці-Зямля, увасабленні Сонца, Месяца, багіня Доля (або Тры Долі). Але невядома, як звалі гэтых персанажаў у язычніцкі час, як выглядаў іх культ.

Вялес

Бог хатняй жывёлы, палявання, багацця. Таксама бог смерці, замагільнай краіны, бог зімы. Пасля прыходу хрысціянства яго функцыі перанялі: святы Мікола (як верылі ў народзе, ён даглядае коней), святы Юр’я (які ахоўвае кароў), святы Сцяпан, святы Улас і іншыя. У Беларусі Вялес быў звязаны з культам камянёў. Ёсць меркаванне, што яму даўней былі прысвечаны камяні, сёння вядомыя пад назвамі Вол, Валы, Быкі, шматлікія Чортавы камяні, Сцёп-камень, магчыма, Камень-кравец і інш.

Пярун

Бог маланак і грому, ахоўнік князя і дружыны. Роднасці такім індаеўрапейскім багам, як індыйскі Парджанья, хецкі Пірва. У Пракопія Кесарыйскага (6 ст.) згадваецца як вярхоўны бог славян<ref>’’Пракопій Кесарыйскі. Вайна з готамі. Кніга VII (кніга III Вайны з готамі)</ref>. Узначальвае Кіеўскі пантэон, які князь Уладзімір пабудаваў у 980 годзе. Пасля прыходу хрысціянства яго рысы і функцыі пераняў святы Ілля-прарок. Як верылі ў народзе, ён рухаўся па небе на калясніцы і кідаў стрэлы-маланкі, каб біць імі чарцейРодныя вобразы. Пярун. Слова «пярун» і цяпер ёсць у беларускай мове як сінонім маланкі. Знаходзячы каменныя сякеры, зробленыя першабытнымі людзьмі, сяляне лічылі іх стрэламі Пяруна, якія той кідае на зямлю ў выглядзе маланак. Іх выкарыстоўвалі ў народнай магіі.

Як багі-грамабоі іншых індаеўрапейскіх народаў, Пярун выступае як змагар са змеем. У паданні пра Змееў камень ён забівае цмока, пасля чаго пачынаюцца жудасныя дажджы, якія пагражаюць затапіць увесь свет. Гэта пераклікаецца з індыйскім міфам пра бога-грамабоя Інду і яго ворага — змею Врытру, які трымае ў палоне воды, выклікаючы засуху. Калі ж Індра забівае яго, воды вызваляюцца, і пачынаюцца дажджы.

Мокаш

Багіня, вобраз якой навукоўцы звязваюць з ткацтвам, жаночымі рамёствамі ў цэлым, а таксама з ураджаем. Невядома, ці ўшаноўвалася яна на тэрыторыі Беларусі. Адзінкавыя прыклады тапанімікі (Мокашава балота, Мокіш) Зміцер Скварчэўскі лічыць недастатковай аргументацыяйРэцэнзія на кнігу «Язычніцтва старажытных беларусаў». В. У. Іванаў і У. М. Тапароў лічылі, што Макош была жонкай бога Пяруна, якую той ратаваў ад Змея. Пасля прыходу хрысціянства функцыі Мокашы пераняла святая Параскева Пятніца, якая таксама ахоўвала жанчын, што займаюцца прадзеннем і ткацтвамРодныя вобразы. Мокаш.

Сумнеўныя багі

Доля (тры Долі)

Багіня Доля не згадваецца ў пісьмовых крыніцах, але сляды яе культа шырока прадстаўлены ў вуснай творчасці, перадусім у замовах. Часта выступае не як адзіная асоба, а ў выглядзе трыяды жаночых персанажаў («тры дзявіцы», «тры панны», «тры Дзевы Марыі»). «На сінім моры дуб зялёны, сядзіць тры дзявіцы. Адна віна варыць, другая ўрок знімая, a трэцяя на сіня мора адпраўляя…». « На моры, на акіяне стаіць дуб, пад тым дубам тры дзявіцы. То ж не дзявіцы — родныя сястрыцы…» «…пайду на сіняе мора. На сустрэчу мне тры родных сястрыцы: першая Мар’я, другая Дар’я, трэцяя Варвара». «…пайду я ў чыстае поле. Там сустрэну тры дзевіцы-красавіцы. Яны ідуць, залатыя замкі нясуць, — сярэбраныя ключы нясуць…»Замовы / Уклад., сістэм. тэкстаў, уступ. арт. і камент.3-26Г А. Барташэвіч; Рэдкал.: А. С. Фядосік (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Навука і тэхніка,1992.—597.

Як заўважае Зміцер Скварчэўскі, яны аналагічныя такім багіням, як скандынаўскія норны (якія таксама сядзяць пад дрэвам і ткуць — у дадзеным выпадку нітку жыцця кожнага чалавека), грэчаскія мойры, рымскія паркі, літоўскай багіні Даля.

Магчыма, у кожнай з трох Доляў было сваё імя. Імаверныя функцыі багінь: вызначэнне лёсу чалавека, лекаванне ад хваробаўМістэрыя крыві і глебы. Доля (тры Долі).

Маці-Зямля

Персаніфікацыі Сонца, Месяца, Зорак Сонца. У Кіеве ў 980 г. стаяў ідал Дажбога — як мяркуецца, бога Сонца. Але ў Беларусі не знойдзена ніводнай згадкі пра гэтага бога. Таму невядома, якое боства адказвала за Сонца ў беларускіх славян. Балтам жа была характэрна Саўле — сонечная багіня. У беларускіх калядных песнях Сонца — жанчына і з’яўляецца жонкай Месяца, а зоркі — іх дзеці. У казках Сонца — мужчынскі вобраз. У казках «Залатое пяро», «Тром-Сын Бязыменны» герой прыходзіць у палац, дзе жыве само Сонца, і тое адкрывае яму таемныя веды. Там жа высвятляецца, што Сонца кахае марскую дзяўчыну (у розных казках яе завуць Настасея-Прыгажуня, Дзеўка-Паланянка), якая плавае на лодцы па моры. Месяц. У калядных песнях Месяц апісаны як муж Сонца, «бацька» нябеснай сям’і.

Літоўцам характэрны міф, дзе Месяц (Mėnuo) і Сонца (Saulė) — муж і жонка. Але аднойчы Месяц закахаўся ў ранішнюю зорку (Aušrinė), за што бог Пяркунас пакараў яго: з таго часу Месяц расце і змяншаецца. У старажытных беларусаў, відаць, быў падобны міф. Яго рэха ёсць у народных песнях:

Гэты міф, магчыма, народжаны рэальнай астранамічнай з’явай: раніцай ці вечарам, калі Сонца або яшчэ не ўзыйшло, або заходзіць, адбываецца збліжэнне на небе Месяца і ранішняй (ці вячэрняй) зары. Месяц мог быць адным з найболей старажытных багоў. У адной замове сказана, нібы ён існаваў у самым пачатку свету: «…як начынаўся свет, было на свеці тры царыкі: первы царык — зялёны дуб у полі, другі царык — белы камень на моры, трэці царык — шырокі месяц на небі». Зара-Зараніца. Згадваецца ў народных замовах, дзе лечыць ад хвароб, ратуе ад злых чараўнікоў: «Зара-зараніца, божжа памашніца, і Прачыстая маці, памажы памагаці…» (пачатак замовы ад зубнога болю). Магчыма, да прыходу хрысціянства была багіняй.

Ярыла Ярыла не згаданы ў сярэднявечных крыніцах, але фігуруе ў асобных рэгіянальных народных песнях і веснавых святах 18-19 стагоддзяў. У. Тапароў і Вяч. Іванаў лічылі, што гэты персанаж — рэха старажытнага бога вясны, прыроды і ўрадлівасці. З іншага боку ёсць думка, што гэта проста позні фальклорны вобраз. У Беларусі часта змешваўся з вобразам святога Юр’я, які, як і Ярыла, адказваў за вясну, цеплыню, а таксама даглядаў кароў і кіраваў ваўкамі. У народных песнях згадваецца як Юр’я, Юрыла…

Спарыш Спарыш — персанаж, звязаны з добрым ураджаем. Павел Шэйн лічыў яго язычніцкім богам, аналагічным балцкаму Юмісу, аднак Д. Краўчанка з гэтым не згодны. «Спарышам» у Беларусі звалі падвоены каласок ці падвоенае зерне. Нейкі персанаж з імем Спарыш згадваецца ў народных песнях:

Яшчар Яшчар — персанаж з такім імем згадваецца ў беларускай народнай гульні. Ён сядзіць на залатым крэсле і абірае сабе нявесту. Археолаг Барыс Рыбакоў меркаваў, што Яшчар — старажытны язычніцкі бог, а выбар нявесты ў гульні — гэта рэха выбару дзяўчыны дзеля прынясення ў ахвяру дадзенаму богу. Але многія даследчыкі лічаць гіпотэзу слабай. Былі спробы разглядваць персанажа народнай гульні як духа-продка, прашчура.

Кабінетныя багі