thumb|Базіліка Святога Адальберта ў Эстэргаме. Надпіс на франтоне — «Глава, Маці і Настаўнік Царквы Венгрыі» Каталіцтва ў Венгрыі. Каталіцкая царква Венгрыі ()— частка сусветнай Каталіцкай царквы. Каталіцтва — найбольш распаўсюджаная рэлігія ў краіне. Паводле даных агульнанацыянальнага перапісу 2001 года каталікамі лічаць сябе 5.56 мільёнаў чалавек або 54,5 % агульнага насельніцтва краіныАфіцыйныя вынікі перапісу насельніцтва 2001 года . Паводле даных сайта catholic-hierarchy.org у 2006 годзе колькасць каталікоў краіны складала 6 090 881 чалавекСтатыстыка сайта catholic-hierarchy.org. Большасць венгерскага каталіцкага насельніцтва належыць да лацінскаага абраду, да грэка-каталікоў сябе прылічыла 269 тысяч чалавек (2,6 % усяго насельніцтва), існуе таксама невялікая абшчына армяна-каталікоў. Паводле даследавання Мічыганскага ўніверсітэта штотыдзень царкоўныя набажэнствы ў 1991 годзе наведваў 21 % ад агульнай колькасці насельніцтва краіныThe University of Michigan News and Information Services "; "Study identifies worldwide rates of religiosity, church attendance .
Сучасны стан
Канстытуцыя краіны гарантуе свабоду веравызнання. Шэраг каталіцкіх святаў абвешчаны дзяржаўнымі (Вялікдзень і Велікодны панядзелак, Сёмуха і панядзелак за ёй, Дзень усіх святых — 1 лістапада, Ражство — 25 снежня, Дзень Святога Стэфана — 26 снежня).
Гісторыя
Венгры ў перыяд свайго перасялення ў Еўропу заставаліся язычнікамі. Пасля іх пасялення ў Прыдунайскай нізіне шэраг хрысціянскіх місіянераў з Захаду прадпрымаў спробы звярнуць іх у хрысціянства, аднак да пачатку XI стагоддзя яны былі беспаспяховымі. Першым хрысціянскім каралём краіны стаў Іштван I, пазней кананізаваны, як і яго сын Імрэ. У першай палове XI стагоддзя большая частка венграў прыняла хрысціянства лацінскага абраду, значную ролю ў звароце венграў адыграў Герард Венгерскі. Язычніцкая рэакцыя пасля смерці Іштвана I была хутка падушана. Вялікую ролю ва ўмацаванні пазіцый каталіцтва ў краіне адыграў кароль Ласла I, таксама пазней кананізаваны.
Аж да Рэфармацыі пераважная большасць венграў была каталікамі. Рэфармацыя ў Венгрыі дамаглася вялікага поспеху, спачатку лютэранства, а затым кальвінізм шырока распаўсюдзіліся сярод венграў, і ў сярэдзіне XVI стагоддзя Венгрыя стала пераважнапратэстанцкай краінай. Барацьба паміж каталікамі і пратэстантамі адбывалася на фоне турэцкага нашэсця, да пачатку XVII стагоддзя туркі захапілі амаль усю краіну, рэзідэнцыя главы каталіцкай царквы, архібіскупа Эстэргама, была перанесена ў Трнаву, а затым у Браціславу. На тэрыторыі асманскай Венгрыі была разбурана або ператворана ў мячэці пэўная колькасць каталіцкіх цэркваў, частка насельніцтва перайшла ў іслам. У паўночнай частцы Венгрыі (у наш час — тэрыторыя Славакіі), якая апынулася пад кантролем Габсбургаў, разгарнулася контррэфармацыя, якая праходзіла пры лідыруючай ролі ордэна езуітаў і апынулася эфектыўнай. Езуіты заснавалі мноства навучальных устаноў, уключаючы найстарэйшы ў Венгрыі ўніверсітэт, актыўна прасоўвалі каталіцкую набожнасць у народзе. Пасля вызвалення ад турак Венгрыя зноў стала пераважна каталіцкай краінай, за выключэннем усходніх рэгіёнаў, асабліва Дэбрэцэна, дзе засталіся шматлікія пратэстанцкія абшчыны.
Структура thumb|Базіліка Святога Іштвана, Будапешт Каталіцкая царква ў краіне складаецца з 4 архідыяцэзіі-мітраполіі і 9 дыяцэзій (адна з іх візантыйскага абраду). Прымас Венгрыі ўзначальвае архідыяцэзію-мітраполію Эстэргам-Будапешт. У наш час тытул прымаса Венгрыі належыць кардыналу Петэру Эрдзё. У Венгрыі арганізаваны ваенны ардынарыят, прызначаны для акармлення ваеннаслужачых-каталікоў (14 святароў). Абацтва Пананхальма мае статус незалежнага тэрытарыяльнага абацтва. Біскупы краіны абодвух абрадаў, глава ваеннага ардынарыята і абат Пананхальмы аб'яднаны ў Канферэнцыю каталіцкіх біскупаў Венгрыі.
Венгерская грэкакаталіцкая царква складаецца з дзвюх незалежных структур — дыяцэзіі Хайдударага, суфраганнай да мітраполіі Эстэргам-Будапешт і самастойнага апостальскага экзархата Мішкальц.
15 венгерскіх храмаў маюць ганаровы статус «малой базілікі»Каталіцкая царква ў Венгрыі на сайце gcatholic.com. Духоўным цэнтрам краіны лічыцца Эстэргам. Найбольш вядомыя храмы краіны — Базіліка Святога Адальберта ў Эстэргаме, Базіліка Святога Іштвана і Царква Святога Мацьяша ў Будапешце, базіліка ў Эгеры, сабор Святога Міхаіла ў Веспрэме, а таксама абацтва Пананхальма.
Дыязэзіі Статыстыка па дыяцэзіях (даныя 2006 года):
Дыяцэзія Статус Мітраполія Абрад Колькасць каталікоў Колькасць святароў Колькасць прыходаў Глава Кафедральны сабор ЗаўвагіАрхідыяцэзія Эстэргам-БудапештEsztergom-BudapestМітраполія Лацінскі1 264 867398152кардынал Петэр ЭрдзёБазіліка Святога Адальберта (Эстэргам)Мітраполію ўзначальвае прымас ВенгрыіАрхідыяцэзія ЭгераEgerМітраполія Лацінскі690 000223314Чаба ТэрнякСабор Святога Іаана, ЭгерАрхідыяцэзія Калоча-КечкеметKalocsa-KecskemétМітраполія Лацінскі379 072103138Балаш Бабель Сабор г. Калача Архідыяцэзія ВеспрэмаVeszprémМітраполія Лацінскі315 374134180Дзьюла МарфіСабор Святога Міхаіла, ВеспрэмХайдударагская дыяцэзія HajdúdorogДыяцэзіяЭстэргам-БудапештВізантыйскі270 000222145Фюлёп КочышГрэка-каталіцкі сабор Увядзення ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы, Хайдударагчастка Венгерскай грэкакаталіцкай царквыДыяцэзія ДзьёраGyőrДыяцэзіяЭстэргам-БудапештЛацінскі370 000162194Лаяш ПапаіСабор г. Дзьёр Дыяцэзія СекешфехервараSzékesfehérvárДыяцэзіяЭстэргам-БудапештЛацінскі435 700105144Антал ШпаньіСабор Св. Іштвана, Секешфехервар Дыяцэзія ПечаPécsДыяцэзіяКалача-КечкеметЛацінскі401 000132206Міхай МаерСабор Свв. Пятра і Паўла, Печ Дыяцэзія Сегед-Чанад Szeged-CsanádДыяцэзіяКалача-КечкеметЛацінскі440 000117129Ласла Кіш-РыгаСабор г. Сегед Дыяцэзія Дэбрэцэн-Ньірэдзьхаза Debrecen-NyíregyházaДыяцэзіяЭгерЛацінскі250 0009457Нандар БошакСабор Св. Ганны, Дэбрэцэн Дыяцэзія ВацаVácДыяцэзіяЭгерЛацінскі640 000221225Міклаш БеерСабор г. Вац Дыяцэзія КапашвараKaposvárДыяцэзіяВеспрэмЛацінскі299 40495101Бела БалашСабор г. Капошвар Дыяцэзія СомбатхеяSzombathelyДыяцэзіяВеспрэмЛацінскі294 000144176Андраш ВерэшСабор г. Сомбатхей Абацтва ПананхальмаPannonhalmaТэрытарыяльнае абацтва Лацінскі21 5161415Імрэ ВарсегіБазіліка Св. Марціна Экзархат МішкальцаPannonhalmaАпостальскі экзархат Візантыйскі19 9483731Фюлёп Кочыш частка Венгерскай грэкакаталіцкай царквы
Гл. таксама Рэлігія ў Венгрыі
Спасылкі і крыніцы Каталіцкая царква ў Венгрыі на сайце gcatholic.com Статыстыка каталіцкай царквы ў Венгрыі Сайт Венгерскай канферэнцыі каталіцкіх біскупаў