Адкрыты чэмпіянат Кітая 2007 (, таксама вядомы як Honghe Industrial China Open 2007 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 25 сакавіка па 1 красавіка 2007 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў восьмым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £225,500, з якіх £35,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў чэмпіён свету Грэм Дот з Шатландыі, які перайграў на сваім шляху да тытула Джэймса Уатану (5:2), Ніла Робертсана з Аўстраліі (5:1), свайго суайчынніка Джона Хігінса ў чвэрцьфінале (5:2), Роні О’Салівана ў паўфінальным матчы (6:2) і Джэймі Коўпа ў фінальным паядынку з лікам 9:5. Такім чынам, 29-гадовы шатландзец выйграў свой другі тытул у кар'еры пасля перамогі на чэмпіянаце свету 2006 года.

Турнір

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2007 стаў восьмым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2007 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся шостым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2006/2007.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £25,000 і склаў £225,500. Прызавыя пераможцы павысіліся на £5,000, склаўшы £35,000.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£35,000Фіналіст£17,500Паўфіналісты£8,750Чвэрцьфіналісты£6,5001/8 фіналу£4,2751/16 фіналу£2,7501/24 фіналу£1,7251/32 фіналу£1,325Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£2,000Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі£500 Агульны прызавы фонд £225,500 Максімальны брэйк у асноўнай стадыі £20,000 Максімальны брэйк у кваліфікацыі £1,000

Рэйтынгавыя ачкі

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2007 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, фармат якога прадугледжваў наяўнасць групавога раўнда, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў плэй-оф былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.

ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца5000Фіналіст4000Паўфіналісты3200Чвэрцьфіналісты25001/8 фіналу19001/16 фіналу14007001/24 фіналу (квал.)11505751/32 фіналу (квал.)9004501/40 фіналу (квал.)6503251/48 фіналу (квал.)400200

Уайлдкард раўнд

Восем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Ян Цынцянь, Мэй Сівэнь, Цзінь Лун, Лі Хан, Сяа Гадун, Юй Дэлу, Лю Чуан і Чжэн Пэн. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Джэймі Коўпа, Альфрэда Бёрдэна, Джо Свэйла, Яна Прыса, Тома Форда, Джо Джогіі, Эндзі Хікса і Джымі Уайта.

Першы гулец ЛікДругі гулец Джэймі Коўп 5:1 Ян Цынцянь Альфрэд Бёрдэн 2:5 Мэй Сівэнь Джо Свэйл 5:4 Цзінь Лун Ян Прыс 4:5 Лі Хан Том Форд 3:5 Сяа Гадун Джо Джогія 1:5 Юй Дэлу Эндзі Хікс 4:5 Лю Чуан Джымі Уайт 5:2 Чжэн Пэн

Асноўная сетка

Фінал

Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Ёхан Аомэн.Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 1 красавіка 2007. Джэймі Коўп 5:9 Грэм Дот (2)

47 Сусветны рэйтынг 6 2 Перамогі на прафесійных турнірах 1 0 Рэйтынгавыя турніры 1 Статыстыка выступленняў на адкрытых чэмпіянатах Кітая 0 Колькасць тытулаў 0 Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 0 (0; 0) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 0 (0; 0) 0 (0; 0) Лік па фрэймах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 0 (0; 0) 0 (0; 0) Лік па фіналах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 0 (0; 0) 97 Найвышэйшая серыя 126 0 Соценныя серыі 2 4 Серыі 50+ 6

Спасылкі

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2007 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Кітая 2007 на CueTracker.net

Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры Катэгорыя:2007 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Кітаі ў 2007 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2006/2007 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Кітаі Катэгорыя:2007 год у Пекіне