Адкрыты чэмпіянат Кітая 2002 () — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 24 лютага па 3 сакавіка 2002 года ў міжнародным спартыўным цэнтры, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў пятым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £450,800, з якіх £62,500 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў лідар сусветнага рэйтынгу Марк Уільямс з Уэльса, які перайграў на сваім шляху да тытула Энтані Дэйвіса (5:2), Стыва Дэвіса (5:2), Стывена Лі ў чвэрцьфінале (5:4), пераможцу адкрытага чэмпіянату Брытаніі Джона Хігінса з Шатландыі ў паўфінальным матчы (6:2), а ў фінальным паядынку саступаў Энтані Хэмілтану з лікам 5:8, аднак здолеў выйграць чатыры партыі запар і здабыць перамогу на турніры. Такім чынам, 26-гадовы валіец выйграў свой 14-ы прафесійны і 11-ы рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама трэці рэйтынгавы турнір у Азіі (пасля перамог на Тайланд Мастэрс у 1999 і 2000 гадах) і першае спаборніцтва за паўтара года (пасля перамогі на Гран-пры ў 2000 годзе).

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру значна павысіўся ў параўнанні з папярэднім розыгрышам на £139,720 і склаў £450,800. Прызавыя пераможцы павысіліся на £12,500, склаўшы £62,500.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£62,500Фіналіст£32,500Паўфіналісты£16,500Чвэрцьфіналісты£8,8501/8 фіналу£7,2001/16 фіналу£5,8001/24 фіналу£2,9001/32 фіналу£2,4251/40 фіналу£1,6501/48 фіналу£1,200Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£4,700Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі£1,500 Агульны прызавы фонд £450,800

Рэйтынгавыя ачкі

ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца4000Фіналіст3000Паўфіналісты2500Чвэрцьфіналісты20501/8 фіналу17501/16 фіналу14507251/24 фіналу (квал.)11505751/32 фіналу (квал.)9004501/40 фіналу (квал.)6503251/48 фіналу (квал.)4001/64 фіналу (квал.)200

Уайлдкард раўнд

Два кітайскія аматары атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Дзін Цзюньхуэй і Цай Цзяньчжун. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць двух выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Марка Сэлбі і Ніка Уокера.

Першы гулец ЛікДругі гулец Марк Сэлбі 5:2 Дзін Цзюньхуэй Нік Уокер 5:3 Цай Цзяньчжун

Асноўная сетка

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Ян Верхаас.Міжнародны спартыўны цэнтр, Шанхай, Кітай, 3 сакавіка 2002. Энтані Хэмілтан (14) 8:9 Марк Уільямс (2)

19 Сусветны рэйтынг 1 3 Перамогі на прафесійных турнірах 13 0 Рэйтынгавыя турніры 10 Статыстыка выступленняў на адкрытых чэмпіянатах Кітая 0 Колькасць тытулаў 0 Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 1 (1; 0) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 2 (1; 0) 10 (7; 0) Лік па фрэймах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 15 (9; 0) 0 (0; 0) Лік па фіналах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 0 (0; 0)

ТурнірСтадыяЛікАдкрыты чэмпіянат Шатландыі 2000 1/4 фіналу Энтані Хэмілтан2:5 Марк УільямсАдкрыты чэмпіянат Брытаніі 1999 1/8 фіналу Энтані Хэмілтан5:4 Марк Уільямс Мастэрс 1998 1/4 фіналу Энтані Хэмілтан3:6 Марк Уільямс 106 Найвышэйшая серыя 107 1 Соценныя серыі 1 5 Серыі 50+ 4

Спасылкі

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2002 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Кітая 2002 на CueTracker.net

Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры Катэгорыя:2002 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Кітаі ў 2002 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2001/2002 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Кітаі