Віктар Амадэй III (; , Турын, Італія — , Манкальеры, Італія) — кароль Сардзінскага каралеўства і герцаг Савойскі з 1773 года.
Біяграфія Віктар Амадэй нарадзіўся ў Турыне, быў старэйшым сынам Карла Эмануіла III і яго другой жонкі Паліксены Крысціны Гесэн-Рэйнфельс-Ротэнбург.
Ён узышоў на прастол у 1773 годзе пасля смерці бацькі. На працягу Італьянскай кампаніі Напалеона яго войскі былі пераможаны французамі ў бітве пры Мілесіма (13 красавіка 1796) года. Віктар Амадэй быў вымушаны падпісаць Парыжскі дагавор (1796) і саступіць Францыі горада Кунеа, Чэва, Алесандрыю і Тартону. Гэты мір фактычна знішчыў Сардзінію як самастойную дзяржаву: Савоя і Ніца таксама былі саступлены Францыі.
Сям'я Віктар-Амадэй быў у шлюбе з Марыяй Антуанэтай Бурбонскай (1729—1785), малодшай дачкой Філіпа V Іспанскага. У гэтым шлюбе нарадзіліся: Карл Эмануіл IV (1751—1819), ажаніўся з Клацільдай Французскай, сястрой Людовіка XVI Французскага Марыя Елізавета Шарлота (1752—1753) Марыя Жазэфіна (1753—1810), у шлюбе з Людовікам XVIII Французскім Амадэй-Аляксандр (1754—1755), герцаг дэ Манферат Марыя-Тэрэза (1756—1805), у шлюбе з Карлам X Французскім Марыя-Ганна (1757—1824) Віктар Эмануіл I (1759—1824) Марыя Крысціна Жазэфіна (1760—1768) Марыс-Жазеф (1762—1799), герцаг дэ Манферат Караліна (1764—1782), у шлюбе з Антонам I Саксонскім Карл-Фелікс (1765—1831) Жазеф-Бенуа (1766—1802), граф Марыен (1796) і д'Асці (1796—1802).
З шасці сыноў пяцёра выжылі і трое з іх узыйшлі на прастол. Дзве дачкі ажаніліся з двума братамі: будучымі каралямі Францыі Людовікам XVIII і Карлам X, прычым Віктар-Амадэй паклапаціўся аб тым, каб старэйшая ажанілася са старэйшым, а малодшая з малодшым.
Катэгорыя:Савойская дынастыя Катэгорыя:Герцагі савойскія Катэгорыя:Каралі сардзінскія Катэгорыя:Кіраўнікі П’емонта