Ю, ю — літара большасці славянскіх кірылічных азбук (29-я ў балгарскім, 31-я ў беларускім, 32-я ў рускім і ўкраінскім; з сербскага выключана ў сярэдзіне XIX стагоддзя, у македонскім, пабудаваным на ўзор новага сербскага, не ўводзілася). Ужываецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх моў.

Гісторыя У стараславянскай кірыліцы звычайна лічыцца 33-й па парадку, у глаголіцы па ліку 34-я (Ⱓ). Лікавага значэння не мае. Назва ў славянскай азбуцы супадае з сучаснаю — «ю»; у стара- і царкоўнаславянскай мовах так гучыць вінавальны склон кароткай формы займенніка (), але супадзенне гэтага слова з назваю літары можа быць і выпадковым. Кірылічная літара паходзіць ад грэчаскай лігатуры , (, ); глагалічная форма невядома, і агульнапрызнанага меркавання няма.

Напісанне ў кірыліцы мела нямнога варыянтаў, якія адрозніваліся ў асноўным размяшчэннем злучальнай рысачкі (яна магла быць пасярэдзіне, як у цяперашніх шрыфтах, ці зверху, а таксама нахільнаю). Ужываліся варыянты і з рознаю велічынёю элемантаў літары: нешта падобнае на ГО са злучэннем па верхнім краі о, звычайна такая форма сведчыць аб паўночным паходжанні рукапісу. Гэта форма іншы раз пранікала і ў друкарскія шрыфты, напрыклад у выданні Францыска Скарыны.

У старарускім скорапісе ётавы штрых часам выраджаўся ў нешта накшталт с-падобнага штрыха над літарай о, такім чынам буква набывала выгляд грэчаскай дэльты δ. У стараславянскіх помніках XII—XV стагоддзяў сустракаецца яшчэ адзін варыянт літары — «абаротнае Ю» з тым жа значэннем.

У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала галосны гук [у] пасля мяккіх зычных і спалучэнне гукаў [йу] (лютня, юнакъ). У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. Лічбавага значэння не мела. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.

Беларуская мова У сучаснай беларускай мове абазначае лабіялізаваны галосны гук [у] задняга рада верхняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага (салют — [сал’ут]), а ў пачатку слоў, пасля галосных, ў, ь і апострафа — спалучэнне гукаў [йу] (юнак — [йунак], саюз — [сайус], наўючыць — [наўйучыц’], лью — [л’йу], б’ю — [бйу]).

Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЮНЕСКА, ЮПІ). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне дваццаць сёмы (група «Ю»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8ю).

Царкоўнаславянская мова У сучаснай царкоўнаславянскай арфаграфіі буква ю пасля зычных сустракаецца толькі пасля л, н, р і (рэдка) пасля д, т, з, с, хаця ў старым маскоўскім (а цяпер стараверскім) зводзе царкоўнаславянскай мовы актыўна ўжывалася пасля мяккіх шыпячых: чюдо, чюти, ѿвращю і пад.

Табліца кодаў Кадзіроўка Рэгістр Дзесятковы код 16-ковы код Васьмярычны код Двайковы код Унікод Вялікая 1070 042E 002056 00000100 00101110 Малая 1102 044E 002116 00000100 01001110 ISO 8859-5 Вялікая 206 CE 316 11001110 Малая 238 EE 356 11101110 KOI 8 Вялікая 224 E0 340 11100000 Малая 192 C0 300 11000000 Windows 1251 Вялікая 222 DE 336 11011110 Малая 254 FE 376 11111110

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Літары кірыліцы Катэгорыя:Беларускі алфавіт Катэгорыя:Рускі алфавіт Катэгорыя:Балгарскі алфавіт Катэгорыя:Стараславянскі алфавіт Катэгорыя:Украінскі алфавіт