Васіль Трафімавіч Варанянскі (, г. п. Дзіканька, Палтаўская вобласць — ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія У Чырвонай Арміі з 1919 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны, баёў у раёне возера Хасан у 1938 годзе.

Напярэдадні вайны Васіль Варанянскі быў камандзірам асобнага батальёна сувязі ў Магілёве. 22 чэрвеня 1941 года Васіль Трафімавіч пайшоў на фронт. Апынуўся ў акружэнні. Са жменькай салдат ўпарта прабіваўся на ўсход, але лінія фронту ўсё адсоўваласяВоронянский . У верасні 1941 года ён намацаў сувязі з партызанамі і хутка стаў камандзірам атрадаУспаміны С. А. Ваупшасава «На трывожных скрыжаваннях» (канспект).

У партызанах з верасня 1941 года: камандзір групы, атрада, у верасні 1942 — верасень 1943 гадоў партызанскай брыгады «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага (брыгадзе прысвоена імя Варанянскага пасля яго гібелі).

У верасні 1943 года Васіль Трафімавіч быў выкліканы ў Маскву ў Цэнтральны штаб партызанскага руху. У ноч з 13 на 14 верасня на партызанскі аэрадром у Бягомлі прызямліўся самалёт, на якім камбрыг паляцеў у сталіцу. А праз некалькі гадзін у брыгаду прыйшла тэлеграма: «Палкоўнік Варанянскі загінуў пры пералёце лініі фронту».

Памяць Імем Варанянскага названы вуліцы ў Мінску і Плешчаніцах.

Спасылкі Воронянский Василий Трофимович

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны