Партрэт Якуба Коласа — карціна беларускага мастака Янкеля Кругера, напісаная ў 1923 годзе. Захоўваецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску.
2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь карціне разам з партрэтам Янкі Купалы нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэспубліканскага значэнняДадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.08.2016 № 607. Пералік матэрыяльных аб'ектаў, якім надаюцца статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь .
Апісанне Малады ў тыя гады Якуб Колас паказаны ў простай салдацкай гімнасцёрцы на фоне сельскага пейзажу. Мастак як бы падкрэслівае змест коласаўскай лірыкі, вытокі якой у народным жыцці. У вачах паэта, упартым падбародку, моцна сціснутых вуснах адчуваецца цвёрдасць характару, сталасць творчай думкі. У выніку атрымаўся глыбока псіхалагічны твор, хоць жывапісныя якасці яго невысокія. Партрэт Якуба Коласа з’яўляецца адным з характэрных для манеры мастака, дзе рэалізм агульнай трактоўкі імкнецца да найбольшай дакладнасці партрэтнага падабенства, а задні план — у гэтым выпадку тыповая беларуская вёска — служыць для частковай унутранай характарыстыкі асобыКаталог. Сучаснае Беларускае мастацтва. М.Шчакаціхін. В.Ластоўскі Менск, 1929.
Літаратура
Каталог. Сучаснае Беларускае мастацтва. М.Шчакаціхін. В.Ластоўскі Менск, 1929
Катэгорыя:Янкель Мордухавіч Кругер Катэгорыя:Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы Катэгорыя:Якуб Колас Катэгорыя:Партрэты