Яўрэі ў Беларусі — адна з найбольш старажытных этнічных меншасцей на тэрыторыі Беларусі, якая здолела практычна да апошняга часу зберагчы сваю спецыфічную культуру. Паводле перапісу 2019 г., на тэрыторыі Беларусі 13 705 чалавек вызначылі сябе па этнічным паходжанні як яўрэі (0,1 % насельніцтва). Сусветны яўрэйскі кангрэс ацэньвае сучасную колькасць яўрэйска-беларускага насельніцтва ад 14 000 да 60 000 чалавек.

Гісторыя На думку некаторых даследчыкаў, яўрэі з’явіліся на Беларусі яшчэ ў IX—XI ст. Аднак гістарычных дакументаў аб гэтым не захавалася.

Вялікае Княства Літоўскае Першая зафіксаваная гістарычнымі дакументамі міграцыйная хваля яўрэяў на тэрыторыю Беларусі (на ідыш Райсн) назіралася ў другой палове XIV — пачатку XV стст. з Германіі, Польшчы і Украіны. Многія з аселых на тэрыторыі Беларусі яўрэяў былі выгнаныя з краін Заходняй Еўропы. Менавіта ў гэты час з’яўляюцца першыя яўрэйскія абшчыны ў Брэсце (1388) і Гродне (1389).

З XIV ст. па XVII ст. Брэст быў галоўным цэнтрам яўрэяў княства, і абшчына Брэста грала кіруючую ролю ў жыцці яўрэйства ўсёй Літвы. Ужо з XV ст. яўрэі Брэста граюць важную ролю ў гандлі ВКЛ. Яны вядуць буйныя фінансавыя аперацыі і атрымліваюць на водкуп пошліны, падаткі і іншыя дзяржаўныя абкладанні. Некаторыя з іх валодалі зямельнымі надзеламі. Гандлёвыя сувязі яўрэяў Брэста распаўсюджваліся па ўсім княстве і за яго межамі. У 1483 г. яўрэі Брэста ўсталявалі гандлёвыя сувязі з Венецыяй.

У Гродна яўрэі з’явіліся, на думку даследчыкаў, яшчэ ў канцы XII ст. На момант атрымання ў 1389 прывілея Вітаўта яўрэям, у горадзе ўжо існавалі сінагога і яўрэйскія могілкі.

Першы дакумент, які сведчыць аб пражыванні яўрэяў на тэрыторыі сучаснай Беларусі адносіцца да 24 чэрвеня 1388, калі літоўскі князь Вітаўт выдаў у ЛуцкуШуман А. Ашкеназскія габрэі як адзін з карэнных народаў Беларусі // Arche, 2009. прывілей яўрэям Брэста з мэтай заахвочвання іх далейшага перасялення. Прывілей падобны да дакумента, выдадзенага князем Баляславам Калішскім ў 1264 годзе. Прывілей Вітаўта ўсталёўваў прынцыпы пражывання яўрэяў у Вялікім княстве Літоўскім. За забойства яўрэя належала такое ж пакаранне як і за забойства шляхціца. Яўрэям дазвалялася свабоднае выкананне абрадаў, а таксама дазвалялася займацца маёмаснымі і залогавымі аперацыямі. Пад заклад дазвалялася браць любыя рэчы, акрамя хрысціянскага рэлігійнага начыння і «скрываўленых» (знятых з забітага) рэчаў. Акрамя таго, прытрымліваючыся дэкрэта рымскіх пап, Вітаўт у гэтым дакуменце забараняў вінаваціць яўрэяў ва ўжыванні хрысціянскай крыві. Былі ўсталяваныя і асновы аўтаноміі яўрэйскай абшчыныЛазутка С. Привилегия-судебник 1388 года евреям великого князя Литовского Витаутаса // История евреев в России. Проблемы источниковедения и историографии: сборник научных трудов. — Серия «История и этнография». — Вып.1. — , 1993..

18 чэрвеня 1389 г. Вітаўтам быў выдадзены прывілей яўрэям Гродна. Гэты дакумент вызначаў межы паселішчаў яўрэйскай абшчыны, вызваляў ад падаткаў сінагогу і могілкі, а таксама рэгуляваў гандлёвыя адносіны ў горадзе.

Прычынай з’яўлення яўрэяў на Беларусі, на думку даследчыкаў, сталі масавыя пагромы яўрэйскіх абшчын Цэнтральнай Еўропы падчас так званай чорнай чумы. Важную ролю ў фарміраванні і падтрыманні сацыяльна-эканамічнага становішча яўрэяў ВКЛ традыцыйна выконвалі вялікія князі літоўскія. Яны разглядалі яўрэяў як уплывовую фінансавую супольнасць, падтрымка якой была эканамічна выгаднай. Яўрэі ВКЛ мелі права свабодна гандляваць і займацца рамяством. Недатыкальнасць асобы і прыватнай уласнасці ахоўвалася велікакняжацкай уладай і законамі дзяржавы.

У XV ст. яўрэйская абшчына Гродна была малаважная. Яўрэі жылі на адмысловай вуліцы і займаліся гандлем. У 1495 г. яны, як і іншыя яўрэі ВКЛ, былі выгнаныя з краіны, іх маёмасць канфіскавана і раздадзена гараджанам, а даўгі хрысціян прызнаныя несапраўднымі. У 1503 г. ім было дазволена вярнуцца і патрабаваць вяртання маёмасці.

Маюцца звесткі аб тым, што яўрэі займаліся зборам падаткаў у Наваградку (1445), Мінску (1489) і Смаленску (1489).

У 1495 г. усе яўрэі, якія адмовіліся перайсці ў хрысціянства, былі выгнаныя з ВКЛ. У Брэсце толькі адзін яўрэй прыняў хрышчэнне і быў пакінуты ў горадзе. Буйным духоўным аўтарытэтам яўрэяў Брэста ў гэты перыяд быў Іехіэль Лурыя, дзед Шлома Лурыі. У 1503 яўрэям было дазволена вярнуцца, і абшчына хутка дасягнула ранейшага росквіту. У XVI ст. яўрэі Брэста гулялі значную ролю ў экспартна-імпартнай гандлі Польска-Літоўскай уніі з Германіяй і Аўстрыяй, і ім належала 16 % зямельнай уласнасці ў горадзе і ваколіцах. Значную ролю ў жыцці абшчыны згулялі Міхаэль (Міхель) Юзэфовіч, буйны адкупшчык, прызначаны ў 1514 «старэйшым» усіх літоўскіх яўрэяў, і Саўл Валь, фактычна кіраўнік абшчыны ў канцы XVI ст.

У 1506 г. была заснавана абшчына ў Пінску. Каля 1539 яўрэі пасяліліся ў Наваградку, а затым (паслядоўна) у Мінску, Полацку, Віцебску, Магілёве і Оршы.

У 1551 беларускія яўрэі атрымалі права абрання рабінаў. Цяжбы паміж яўрэямі вырашаліся яўрэйскімі судамі (Бэйт-дзін) на аснове яўрэйскага права. Абшчыннае самакіраванне захоўвалася ў Беларусі і пад уладай Расіі ў канцы XVIII ст. і было ліквідавана толькі ў 1844 г.

У сярэдзіне XVI ст. 60 з 543 гарадскіх участкаў Гродна былі забудаваны яўрэйскімі дамамі. У канцы XVI ст. у Гродне існавала некалькі бет-мідрашаў і ешыботаў. Доўгі час Гродна лічыўся адным з цэнтраў духоўнага жыцця польскага яўрэйства. Сярод буйных талмудыстаў, якія займалі пасаду рабіна ў Гродне, асабліва вядомы Мардэхай Яфэ (XVI ст.).

Яўрэйская меншасць ВКЛ мела вельмі добра распрацаваную сістэму абшчыннага самакіравання (кагал), якая закранала і кантралявала амаль усе аспекты жыцця яўрэяў. Яўрэйская меншасць моцна адрознівалася ад мясцовага насельніцтва веравызнаннем. Асновай яўрэйскай рэлігіі — іудаізму — з’яўляецца вера ў Адзінага Бога-тварца, які абраў яўрэяў у якасці сваіх місіянераў і слуг. Адзіны кодэкс жыцця яўрэяў — Талмуд. Талмудычная традыцыя вызначала статус кожнага яўрэя ў адпаведнасці з паходжаннем, адукацыяй і багаццем. Да заможных людзей яўрэйская абшчына адносілася з павагай. Здольнасць зарабляць грошы лічылася праявай мудрасці і Боскай міласці.

Адзенне Яўрэі адчувальна адрозніваліся ад беларусаў адзеннем. Мужчыны насілі доўгі чорны сюртук (лапсярдак) з шырокім поясам. Галаўным уборам была ярмолка (цюбецейка). З непакрытай галавой яўрэям забаранялася маліцца да Бога і нават вымаўляць гэта Святое Імя. Да абрадавага адзення адносіўся кіцель — кашуля з доўгімі рукавамі і шырокім каўняром, які падаравала нявеста свайму нарачонаму падчас шлюбу. Значным элементам культуры з’яўляліся традыцыйныя прычоскі. Мужчыны насілі пышныя бароды і стрыглі валасы на галаве, адпускаючы доўгія косы (пэйсы) на скронях. Жанчыны насілі парыкі, а дзяўчаты косы, але толькі да шлюбу, а потым адразалі (каб не ўводзіць у спакусу іншых мужчын).

Кухня

Ежа, па талмудысцкай традыцыі, падзялялася на кашэрную (дазволеную) і трэфную (забароненую). Забаранялася свініна, зайчаціна і рыба без лускі (уюн, вугор). Існавала павер’е, што душа знаходзіцца ў крыві ўсялякай істоты, таму мяса павінна быць без крыві. Яўрэі пазбягалі таксама ўжываць мяса жывёл, забітых неасвячоным нажом. Мясная і малочная ежа лічылася несумяшчальнай, і яе ўжывалі паасобку (посуд для прыгатавання павінен быць асобны). Абрадавая ежа — маца (тонкія праснакі з пшаніцы) — была абавязковай на яўрэйскую Пасху. Шырока выкарыстоўвалася садавіна, гародніна, а таксама розныя спецыі.

Гаспадарчыя заняткі Пераважная колькасць яўрэйскай меншасці займалася дробным гандлем і рамяством. Асабліва значную ролю яўрэі адыгрывалі ў сталярным, шавецкім і ювелірным рамёствах. Вельмі распаўсюджаны былі сярод яўрэяў фактарства, шынкарства, дробны гандаль, арандатарства. Большасць найбуйнейшых фінансавых аперацый у ВКЛ і ў Рэчы Паспалітай у XV—XVI ст. кантралявалася групай заможных яўрэяў-адкупшчыкаў, якія падтрымлівалі сувязі з еўрапейскім гандлем.

Рэч Паспалітая

Актыўнае асваенне ўнутраных і знешніх рынкаў ВКЛ выклікала незадавальненне мясцовых гандляроў. Магістраты таксама негатыўна адносіліся да пашырэння правоў яўрэйскай меншасці ў гарадах і мястэчках. Такая незадаволенасць прыводзіла да ўзнікнення канфрантацый і канфліктаў паміж яўрэямі і мясцовым насельніцтвам. Значная роля ў гэтых стасунках належала сялянству, якое ўспрымала яўрэйскае арандатарства як галоўную прычыну свайго цяжкага эканамічнага становішча. У канфліктах заўсёды эксплуатаваўся негатыўны стэрэатып яўрэя, створаны яшчэ ў Сярэднявеччы (забойца Хрыста і спажывец хрысціянскай, пераважна дзіцячай, крыві). Падчас казацкіх выступленняў і шматлікіх войнаў з Маскоўскай дзяржавай яўрэйская меншасць заўсёды падвяргалася шматлікім пагромам.

У першай палове XVII ст. абшчына Гродна лічылася адной з трох галоўных яўрэйскіх абшчын Літвы (нараўне з абшчынамі Брэста і Пінска) і мела сваіх прадстаўнікоў у літоўскім ваадзе. Драўляная сінагога Гродна (др. пал. XVIII ст.; разбурана нацыстамі ў 1941 г.) славілася памерамі і архітэктурнымі плюсамі.

У 1637 г. яўрэі Брэста падвергліся пагрому, многія яўрэйскія крамы былі спаленыя ці разрабаваныя; аднак улады загадалі вярнуць яўрэям скрадзеныя ў іх тавары, і ў пазбяганне паўтарэння беспарадкаў была арганізавана змяшаная яўрэйска-хрысціянская варта. Вельмі варожа ставілася да яўрэяў каталіцкае і праваслаўнае духавенства. Студэнты езуіцкай калегіі часта нападалі на яўрэяў; асабліва сур’ёзны напад адбыўся ў 1636 г.

У час паўстання Б. Хмяльніцкага ў 1648—1649 гг. многія яўрэі Брэста беглі ў Польшчу і Данцыг; тыя, што засталіся ў горадзе, былі выразаныя. Па некаторых звестках, колькасць забітых даходзіла да 2 тыс. Аднак неўзабаве яўрэі зноў пасяліліся ў Брэсце і ў 1655 г. атрымалі ахоўную грамату. Цяжкія страты панесла абшчына ў 1660 г., калі шмат яўрэяў было знішчана рускімі войскамі, якія ўступілі ў Брэст. К канцу XVIII ст., асабліва ў 1792, адбываліся новыя сутыкненні паміж яўрэямі і хрысціянамі.

Абшчына Гродна не пацярпела ад пагромаў і разні ў часы Б. Хмяльніцкага і нават прытуліла бежанцаў з Украіны, але пасля пакутавала ад уварванняў рускіх войскаў (1655—1657) і шведаў (1658—1660).

Хрысціяне перашкаджалі пасяленню яўрэяў у гарадах, якія знаходзіліся пад юрысдыкцыяй гарадскіх упраў. У Віцебску, напрыклад, яўрэям да 1627 не дазвалялі пабудаваць сінагогу.

Большасць яўрэйскіх абшчын Беларусі знаходзілася пад кіраваннем брэст-літоўскай абшчыны і толькі некалькі — у падпарадкаванні пінскай абшчыны. У 1692 адной з галоўных стала таксама слуцкая абшчына. Раслі і дробныя абшчыны, якія знаходзіліся пад заступніцтвам польскіх магнатаў, якія здавалі яўрэям у арэнду свае маёнткі, вёскі, карчмы і заезныя двары. Новыя абшчыны імкнуліся вызваліцца ад падпарадкавання старым.

На працягу стагоддзяў Беларусь была адным з буйных цэнтраў яўрэйскай вучонасці. У канцы XVI ст. былі заснаваныя першыя ешыботы ў Брэсце і Гродне, а ў 1685 рабін Мошэ бен Мардэхай адкрыў ешыбот ў Мінску, дзе з 1722 выкладаў выбітны талмудыст і гістарыёграф Ехіэль Гейльпрын (1660?-1746?); у 1733 талмудыст Ар’е Леб Гінцбург (1695—1785) заснаваў у Мінску другі ешыбот. У Беларусі зарадзіліся некаторыя хасідскія напрамкі, у прыватнасці, Хабад. У той жа час у Беларусі было вельмі моцны ўплыў міснагдым.

У другой палове XVII—XVIII ст. колькасць яўрэяў значна павялічылася: ад 40 да 80 % у розных гарадах і мястэчках Беларусі. У канцы XVIII ст. на землях былога ВКЛ пражывала больш за 300 тыс. яўрэяў-іудзеяў.

Па дадзеных перапісу 1766, у Беларусі было 62800 яўрэяў-падаткаплацельшчыкаў (40 % усяго літоўскага яўрэйства). Найбуйнейшымі былі мінская (1396 чалавек) і пінская (1350 чалавек) абшчыны. Да падзелу РП яўрэйскія абшчыны часта знаходзіліся пад пагрозай набегаў рускіх войскаў, якія суправаджаліся разнёй яўрэяў і іх гвалтоўным зваротам у хрысціянства.

У XVIII ст. роля асноўнага цэнтра яўрэйства ў Літоўскім княстве перайшла ад Брэста да Вільні.

У XVIII ст. у Гродне жыў вядомы рабін і каббаліст Аляксандр Зіскінд (памёр у 1794 г.). Першая кніга, выдадзеная на іўрыце ў Літве, была надрукаваная ў Гродне ў 1788 г.

Расійская імперыя