Апана́с Фё́даравіч Кавалё́ў (, в.  — ) — беларускі палітычны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям'і. Скончыў Віцебскі кааператыўны тэхнікум (1931), Вышэйшыя педагагічныя курсы ў Ленінградзе (1932), Маскоўскі завочны інстытут савецкага гандлю.

Змалку прывучаны да нялёгкай працы на зямлі, ён прадаўжаў свой працоўны шлях на станцыі Прыяміна: рамантаваў пуці, грузіў шпалы, загадваў складам лесаматэрыялаў. Вёў актыўную камсамольскую работу, у 1926 годзе ўступіў у партыю.

Займаў розныя партыйныя пасады ў Віцебску.

З верасня 1937 па ліпень 1938 года ўзначаліў Савет Народных Камісараў БССР. Ва ўмовах дэфіцыту кваліфікаваных кадраў вёў напружаную работу па наладжванню народнай гаспадаркі.

З ліпеня 1938 года і да свайго арышту быў Старшынёй Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР па Мінскай вобласці. Па сфабрыкаванай справе «ворагаў народа» быў арыштаваны і больш трох гадоў правёў у турмах Мінска, Масквы, Полацка, Табольска.

Пасля рэабілітацыі ў 1943 годзе працаваў у сістэме спажывецкай кааперацыі ў Омскай вобласці, Малдове, Беларусі. З роднай Лошніцай сувязі не губляў да смерці (20 ліпеня 1993 г.).

У 1937—38 гадах быў членам Бюро ЦК КП(б)Б, членам ЦК КП(б)Б.

Творчасць Кніга-ўспаміны «Звон мой — праўда» (Мінск, 1989) «Зялёнае і чорнае» (1990)

Спасылкі Міхась Мацельскі, Іван Белы, Вольга Вальгуцкая, Гоман Барысаўшчыны, Старажытнае мястэчка — Лошніца

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Старшыні СНК БССР Катэгорыя:Першыя сакратары Віцебскага гаркама КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання