Воінскае званне — званне, якое персанальна прысвойваецца ваеннаслужачым і ваеннаабавязанным запасу ўзброенных сіл у адпаведнасці з іх службовым становішчам, заслугамі, ваеннай і спецыялізаванай падрыхтоўкай, выслугай гадоў, прыналежнасцю да віду ўзброенных сіл, роду войск ці віду службы.

Ва Узброенных Сілах Рэспублікі Беларусь ваеннаслужачыя і ваеннаабавязанныя ў залежнасці ад прысвоенных воінскіх званняў падзяляюцца на наступныя склады: салдаты; сяржанты і старшыні; прапаршчыкі; афіцэры.

Афіцэрскі склад падзяляецца на малодшых, старшых і вышэйшых афіцэраў.

Прысваенне і пазбаўленне воінскага звання праводзіцца ў адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Літаратура

Катэгорыя:Ваеннае кіраванне Катэгорыя:Воінскія званні Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Расіі Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Беларусі