Велікапольская хроніка або Вялікая або доўгая хроніка палякаў ці ляхітаў (лац. Chronica magna seu longa polonorum seu lechitarum) — вялікая польская гістарычная кампіляцыя, якая была напісана на лацінскай мове і апісвае падзеі ад рассялення славян на тэрыторыі Польшчы да 1273 г. (апавяданне абрываецца на паведамленні пра жаніцьбу юнага Пшэмыслава II). Захавалася ў 9 спісах XV ст.Великая хроника о Польше, Руси и их соседях, с. 9. Апавяданне да пач. XIII ст. заснавана на хроніцы Гала Ананіма, якая выкладае гісторыю дынастыі Баляслава Крывавустага да 1113 г. і сачыненні Вінцэнта Кадлубека, дзе гісторыя даведзена да 1202 г. У напісанні працягу бралі ўдзел пазнаньскі біскуп Багухвал і пазнаньскі кусташ Гадзіслаў Башко. Пры гэтым пытанне аб аўтарстве і часе стварэння канчатковай рэдакцыі «Хронікі» пакуль не вырашана.
Выданні Kronika Boguchwala i Godyslawa Paska / op. W. A. Maciejowski // MPH, T. 2. Lwow, 1872, p. 454—598. Monumenta Polonie Historica. Series Nova. Т. VIII. Warszawa, 1970.
Спасылкі Лацінскі тэкст выдання У. А. Мацяёўскага з Monumenta Poloniae Historica
Катэгорыя:Польскія аналы Катэгорыя:Гісторыя Польшчы