Францішак Андрэевіч Савіч (, в. Вяляцічы, Пінскі павет, Мінская губерня — , мястэчка ЯнушпальСавіч Францішак Андрэевіч // , Валынская губерня) — беларускі публіцыст, удзельнік вызваленчага руху. Адзін з пачынальнікаў рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі, папярэднік Кастуся Каліноўскага.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Вяляцічы каля Пінска ў сям’і ўніяцкага святара. Рана страціў бацьку. Вучыўся паспяхова, у апошнія гады адначасова з вучобай працаваў хатнім настаўнікам. 9 чэрвеня 1833 года атрымаў за № 91 пахвальнае пасведчанне аб сканчэнні Пінскага павятовага вучылішча. Сёлета ж паступіў у Віленскую медыка-хірургічную акадэмію на казённы кошт. На станаўленне грамадзянскіх поглядаў Ф. Савіча моцны ўплыў аказаў наглядчык Пінскай павятовай вучылішча Францішак Махніцкі.
Дэмакратычнае таварыства
У акадэміі збліжаецца з украінцам Янам Загорскім. Паступова вакол іх гуртуецца кола аднадумцаў і ў 1836 г. сумесна з сябрамі Ф. Савіч арганізоўвае таемнае студэнцкае «Дэмакратычнае таварыства» (першапачатковая назва — «Крыж і Евангелле»), якое аб’ядноўвала некалькі сот чалавек. Члены таварыства лічылі сябе прадаўжальнікамі справы філаматаў і філарэтаў.
Ф. Савіч быў абраны за сакратара і скарбніка. Неўзабаве напісаў для таварыства статут пад назвай «Прынцыпы дэмакратызму» і адозву-праклямацыю «Заўвагі аб маральнай вайне народа з дэспатызмам». Задачамі таварыства Статут абвяшчаў барацьбу з беззаконнем, аказанне дапамогі абяздоленым, уздзеянне на моладзь з мэтай выхавання сумленных і справядлівых грамадзян. Ф. Савіч адзначаў:
Пра ідэі вызвалення роднага края сведчыць і тэкст Савічавае ўлёткі «Заўвагі аб маральнай вайне народа з дэспатызмам, або Якое наша становішча і што ў цяперашні час трэба рабіць людзям дабрадумным»:
У гэтым часе Ф. Савіч клапоціцца аб колькасным пашырэнні таварыства: перапісвае шматлікія праклямацыі, разважанні і супрэчкі замежных аўтараў, чытае і прапагандуе вызваленчыя ідэі на таменых сходах. Член Ф. Савіча па акадэміі Мацвей Лавіцкі адзначаў, што «ў гэты час ён ужо быў другім Занам». Паступова «Дэмакратычнае таварыства» набывае выразную палітычную накіраванасць. Свае аддзяленні арганізацыя мела ў розных гарадох, у тым ліку і ў Пінску. Таварыства стала шматлікай і ўмела заканспіраванай рэвалюцыйнай арганізацыяй: прыём новых прыхільнікаў адбываўся выключна па рэкамендацыі, радавыя ўдзельнікі тайнага таварыства не ведала ўсіх членаў, для перапіскі карысталіся «сімпатычным» чарнілам, прыняты былі ўмоўныя псеўданімы і назвы: Савіч — Адам, Загорскі — Яцэк, арганізацыйнае ядро таварыства — Клевань, Вільня — матка, Ашмяны — піўная, Мінская губерня — стадола, Віленская губерня — халупа і інш.
Улетку 1837 Ф. Савіч пазнаёміўся з польскім барацьбітом і ўдзельнікам паўстання 1830—1831 гадоў Шыманам Канарскім. Сустрэча канспіратараў адбылася ў маёнтку Лысава (цяпер Маневіцкі раён Валынскай вобласці)Кісялёў, Г. В. Савіч Францішак // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 217—220. — 480 с. ISBN 5-85700-168-4. Неўзабавае віленскае «Дэмакратычнае таварыства» ўступіла ў «Садружнасць польскага народа» ў якасці яго радыкальнага крыла пад назвай «Маладая Польшча».
Увесну 1838 Ф. Савіч спрабаваў арганізаваць уласную друкарню. Каб знайсці чалавека, на імя якога можна было выпісаць з Жэневы друкарскую машыну, у маі 1838 у Вільню прыехаў і Шыман Канарскі, аднак тут на яго след натрапіла паліцыя. З дапамогай Ф. Савіча, Ш. Канарскі тайком выехаў з Вільні, але 27 мая 1838 быў затрыманы паліцыяй па дарозе на Ашмяны, на паштовай станцыі Крыжоўка.
Ссылка 1 чэрвеня 1838 быў арыштаваны і Ф. Савіч за ўдзел у незаконнай арганізацыі. У зняволенні напісаў на польскай мове «Споведзь». Даследчыкі лічаць, што ў ёй адчуваецца моцны ўплыў «Кнігі народа польскага і польскага пілігрымства» Адама Міцкевіча. Следства цягнулася больша восем месяцаў. Утрымліваўся ў Віленскім базыльянскім кляштары. Сучаснікі сведчаць, што за ўвесь час следства Ф. Савіч атрымаў 12 тысяч бізуноў, часта сядзеў у карцары. Допыты вёў старышня следчай камісіі князь Трубяцкі, улюбёнымі словамі якога былі: «Врешь, поросёнок!». Ф. Савіч падрабязна апісаў катаванні ў часе зняволення:
У лютым 1839 следства было скончана. высланы на Каўказ у салдаты без выслугі.
Разам з іншымі арыштантамі пешшу адпраўлены ў Стаўрапаль праз Чарнігаў, дзе захварэў. Там вывучаў горскія мовы, зблізіўся з палонным горцам Алі, якія даў яму рэкамендацыйныя лісты ў Тыфліс. Па выздараўленні канваяваны ў Апшэронскі пяхотны полк у Кізляры, затым у Дэрбент і нарэшце ў Тыфліс. Тут беспаспяхова спрабаваў уцячы. У маі 1840 знаходзіўся ў крэпасці Жыранчы на Каспійскім моры, дзе выконваў таксама і абавязкі лекара. Затым ізноў вярнуўся ў Кізляр. Тут адзін з армянскіх купцоў параіў яму ўцячы за мяжу праз таганрог і даў адрас брата. 22 красавіка 1841 інсцэніраваў самагубства (пакінуў на беразе р. Церак адпаведную запіску і вопратку). Спачатку дабраўся да Таганрога, але затым накіраваўся на Украіну, каб адтуль трапіць у Румынію. У Балтах (Адэская губерня) захварэў і быў арыштаваны памежнай вартай. Два гады пад чужым імем прасядзеў у турме Ціраспаль. У 1843 адпраўлены санітарам у Чарнігаўскі батальён унутранай варты. З дапамогай фельчара, якому аказаў паслугі сваімі медыцынскімі ведамі, увесну 1844 зноў уцёк, дабраўся да Кіева, адтуль накіраваў у Бярдычаў, аднак па дарозе вывіхнуў нагу і вымушаны быў пад імем доктара Гельгега затрымацца ў мястэчку Янушпаль на Жытоміршчыне. Адкрыў у мястэчку лекарскую практыку і праславіўся як надзвычай умелы лекар. У 1845 заслужыў поўны давер мясцовых уладаў і атрымаў замежны пашпарт. Аднак у часе эпідэміі халеры, выконваючы медыцынскія абавязкі, захварэў. Перад смерцю паспеў напісаць успаміны, якія разам са «Споведдзю» перадаў паэту А. Грозе. Гэтыя творы пазней апублікаваў Э. Геленіюш (Іваноўскі).
Пахаваны ў в. Астрожак Баранаўскага раёна Жытомірскай вобласці (Украіна). Магіла не захавалася.
Постаць Член Ф. Савіча Мацвей Лавіцкі ўспамінаў асаблівыя рысы характару свайго паплечніка:
Творчасць Творчая спадчына Ф. Савіча невялікая: гэта яго працы, напісаныя для «Дэмакратычнага таварыства»: «Прынцыпы дэмакратызму», «Заўвагі аб маральнай вайне народа з дэспатызмам», «Споведзь», мемуары і верш «Там блізко Пиньска, на шыроком полю…». Мемуары ахопліваюць дзяцінства і юнацтва, віленскі перыяд і службу на Каўказе.
Найбольшая літаратурная актыўнасць Ф. Савіча прыпадае на час вучобы ў Вільні. Сам паэт прызнаваўся, што ў час навучання ў акадэміі крыху займаўся літаратурай, пісаў прозу і вершы, нават меркаваў, што было сярод напісанага нешта і таленавітае.
Польскія гісторыкі (Б. Ліманоўскі, А. Гілер і іншыя) сведчаць, што беларускія вершы Ф. Савіча распаўсюджваліся рукапісамі па Беларусі і Украіне, многія з іх сталі папулярнымі на Піншчыне, дзе яны бытавалі сярод сялянства, перадаваліся вусна і спяваліся як народныя. Э. Паўловіч успамінае, што ён верш Савіча «Там блізко Піньска…» чытаў сваім сябрам, і гэты твор зрабіў на іх моцнае ўражанне:
Творы Ф. Савіча былі апублікаваны ў наступных выданнях: Pamiktnik… // Heleniusz E. Wspomnienia lat minionych. — T. 2. — Krakyw, 1876. Tam blizko Pinska // Pawіowicz E. Wspomnienia z nad Wilji i Niemna. — 3 wyd. — Lwуw, 1895. Дзе ж тое шчасце падзелася?.. // Беларуская літаратура XIX стагоддзя: Хрэстаматыя. — Мн., 1971.
Ушанаванне памяці
У роднай вёсцы паэта яму пастаўлены драўляны помнік. У гонар Францішка Савіча названая адна з вуліц Пінска. Польская пісьменніца Вераніка Трапачынская-Огаркова ўпамінае імя Францішка Савіча ў сваім рамане «Лясныя долы».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
События в истории Пинского края . Франц Савич (1815—1845) Там блізько Пінска Мікола Хаўстовіч. Лекцыі па гісторыі беларускае літаратуры / Публіцыстыка 30-40 гг. XIX ст. Аляксандр Рыпінскі, Франц Савіч, Ігнат Храпавіцкі. Маракоў Л. У. Савіч Францішак Андрэевіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 2. — Мн.:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Польшчы Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пінскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Жытомірскай вобласці