Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі (у культуры вядомы як Чорная ноч, Ноч расстраляных паэтаў) праведзены 29—30 кастрычніка 1937 года ў Менску, было забіта больш за 100 чалавек. Лічыцца, што прынамсі частка расстрэлаў адбылася ў сутарэннях унутранай турмы НКУС БССР (т. зв. «амерыканкі»). У ліку расстраляных дзеячы навукі, культуры, вайскоўцы, дзяржаўныя дзеячы і служачыя Беларускай ССР. Сярод расстраляных 22 беларускія літаратары. Невінаватасць большасці з расстраляных пазней была прызнана савецкімі ўладамі, яны былі пасмяротна рэабілітаваныя. Масавыя расстрэлы адбываліся ў папярэднія і наступныя дні, у гэты перыяд рэпрэсіі 1937—1938 гадоў у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку.
Гісторыя Бальшавіцкія рэпрэсіі на Беларусі пачаліся з 1917 года, спыняліся праз баявыя дзеянні і адступленне бальшавікоў з беларускіх тэрыторый. У перыяд НЭПу і палітыкі беларусізацыі сістэмных палітычных рэпрэсій у Беларускай ССР не праводзілася. Сістэмныя рэпрэсіі аднавіліся з 1930-х гадоў, са згортваннем палітыкі Беларусізацыі і пачаткам хвалі прымусовай калектывізацыі. Жнівень 1936 года лічыцца пачаткам Вялікага тэрору ў СССР, які характарызуецца масавымі палітычнымі рэпрэсіямі і знішчэннем вялікай колькасці людзей, найбольшага піку ён дасягнуў у 1937—1938 гадах. Асобнай часткай Вялікага тэрору ёсць рэпрэсіі ў апараце Чырвонай арміі.
У архіве прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Спіс асоб, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР» (адзін з «»). У спіс уключаныя «ворагі народа» з усяго Савецкага Саюза. Спіс датаваны 7 верасня 1937 года і падпісаны Іосіфам Сталіным, Вячаславам Молатавым, Лазарам Кагановічам, Кліментам Варашылавым, Мікалаем Яжовым. Спіс падсудных паводле першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, паводле другой катэгорыі (мусяць быць прыгавораны да 10 і болей гадоў зняволення ў лагерах) — 6 чалавек. Спіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасня 1937 года і падпісаны Іосіфам Сталіным, Вячаславам Молатавым і начальнікам 8-га аддзела Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бяспекі Уладзімірам Цэсарскім. У спіс, які паступіў з Масквы, мясцовыя супрацоўнікі НКУС БССР дадалі шэраг дзеячаў (іх прозвішчы ў пераліку адзначаны «*»).
Уяўленне пра расстрэльную ноч 29—30 кастрычніка сфармавана ў кнізе даследчыка Леаніда Маракова «Толькі адна ноч» (2006), але ў пратаколах НКУС пазначалася дата без часу (29 ці 30 кастрычніка). Лічыцца, што прынамсі частка расстрэлаў адбылася ў сутарэннях унутранай турмы НКУС БССР (т. зв. «амерыканкі»), але расстрэлы маглі адбывацца за горадам, у тым ліку ў Курапатах. Далейшыя даследаванні ўскладнены закрытасцю архіваў КДБ у Беларусі. Дакладная колькасць расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года не вызначана. Лёс некаторых асоб з маскоўскага спісу невядомы, пры гэтым вядома, што частка з маскоўскага спісу была расстраляна ў іншы дзень, як ветэрынарны ўрач Канстанцін Гурскі (17 кастрычніка), ці намеснік начальніка ўпраўлення Наркамзема БССР Аляксандр Васілевіч Іваноў (17 кастрычніка). Некаторыя падсудныя першай катэгорыі, як загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі Міхаіл Капітанакі, у выніку былі прыгавораны да зняволення ў лагерах, хоць гэта было хутчэй выключэнне. Былі ў спісе тыя, хто толькі асуджаны 30 кастрычніка, але расстраляны ўжо 31 кастрычніка, як дацэнт Віцебскага ветзааінстытута Герасім Качанаў ці загадчык кафедры Віцебскага ветзааінстытута і медінстытута Віктар Клянціцкі, вайсковец Іван Сарокаш і іншыя.
Найбольш частымі артыкуламі Крымінальнага кодэкса БССР, інкрымінаванымі расстраляным, былі: артыкул 63 («здрада радзіме»), артыкул 69 («падрыў дзяржаўнай прамысловасці, транспарту, гандлю, грашовага звароту, крэдытнай сістэмы альбо кааперацыі, які зроблен з контррэвалюцыйнымі мэтамі»), артыкул 70 («учыненне тэрарыстычных актаў супроць прадстаўнікоў савецкай улады»), артыкул 76 («арганізацыйная дзейнасць, накірованая на падрыхтоўку альбо на ўчыненне прадугледжаных у артыкулах 63—75 злачынстваў, а таксама удзел у арганізацыі, утворанай для падрыхтоўкі або ўчынення аднаго з гэтых злачынстваў»). Пад артыкул 76 супрацоўнікамі НКУС фабрыкаваліся арганізаваныя «тэрарыстычныя» і «антысавецкія групы», «нацыянал-фашысцкія арганізацыі», «контррэвалюцыйныя арганізацыі» і да т.п., прызнанні ў сфабрыкаваных злачынствах выбіваліся праз катаванні зняволеных.
29—30 кастрычніка 1937 года адметныя вялікай колькасцю расстраляных літаратараў, але масавыя расстрэлы адбываліся ў папярэднія і наступныя дні. Так, 31 кастрычніка, сярод іншых, былі расстраляныя беларускі палітык і Народны камісар асветы БССР у 1926—1929 гадах Антон Баліцкі, намеснік Народнага камісара асветы ў 1928—1930-х гадах і эканаміст Самуіл Слонім, сельскагаспадарчы дзеяч і рэдактар Сяргей Гесэн і іншыя. 1 лістапада ў Менску адбыўся масавы расстрэл дзеячаў беларускай праваслаўнай царквы (11 чалавек) па справе «Беларуская аўтакефальная царква».
Спіс расстраляных 29—30 кастрычніка Зорачкай (*) пазначаны прозвішчы, дададзеныя ў першапачатковы маскоўскі спіс мясцовым НКУС. Імя Занятак Партрэт1 Абухоў Барыс Аляксандравіч загадчык кафедры анатоміі, Віцебскі ветэрынарны інстытут 2 * Арабей Мікалай загадчык школьнага аддзела ЦК КП(б)Б3 Аронаў Навум Мееравіч 4 * Аўгусціновіч Анатоль Ільіч начальнік упраўлення ваеннага будаўніцтва № 93, вайсковы інжынер 3 рангу5 Афанасьеў Ігнат Ільіч выкладчык Менскага Беларускага педагагічнага тэхнікума 6 Бабкоў Сямён Дзмітрыевіч вайсковец, камандзір 21-й механізаванай брыгады7 Барзуноў Георгій Фёдаравіч дырэктар трэста «Галоўхлеб» БССР 8 * Башкевіч Вадзім начальнік Упраўлення вышэйшай школы Наркамата асветы БССР 9 Бейлін Саламон Хаімавіч 10 Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч 11 * Бранштэйн Якаў Анатолевіч літаратурны крытык 12 Бурдыка Іван Сямёнавіч адказны сакратар СНК БССР 13 * Вайноў Віктар Лявонцьевіч загадчык экспедыцыі карамельнага цэху фабрыкі «Камунарка»; беларускі журналіст, сябра КПЗБ 14 * Варончанка Аляксандр Аўксенцевіч Народны камісар асветы БССР 15 Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч 16 Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч 17 Вольны Анатоль паэт, празаік, журналіст і драматург 18 Габаеў Моўша-Нохім Ізраілевіч 19 Габрусёў Апанас Сцяпанавіч 20 * Галавач Платон Раманавіч празаік 21 Гейштэрн Антон Міхайлавіч 22 * Гершон Іосіф Хаімавіч намеснік Народнага камісара асветы БССР 23 Гінзбург Якаў Яфімавіч 24Госін Абрам Мендзелевіч 25 Гурэвіч Нохман Гіршавіч Наркам унутранага гандлю БССР, сябра ЦК КП(б)Б, сябра ЦВК БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП (б) з 1920 26 * Дзеніскевіч Мікалай Міхайлавіч партыйны работнік, другі сакратар ЦК КП(б)Б, сябра/кандыдат у сябры УКП(б) 27 Дзмітраў Мікалай Андрэевіч 28 Дзякаў Ананій Іванавіч рэктар БДУ у 1934—1935 гг. 29 Дракахруст Абрам Генрыхавіч вайсковы дзеяч, ваенны камісар30 Дудар Алесь паэт, крытык, перакладчык 31 * Дунец Хацкель Майсеевіч крытык і публіцыст 32 Елянсон Гірш Борухавіч 33Жывуцкі Іван Сцяпанавіч настаўнік 34 Замалін Навум Міхайлавіч дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута35Зарэцкі Міхась празаік, драматург, перакладчык, крытык 36 Зянковіч Аляксандр Сазонавіч 37 Іспраўнікаў Прохар Іванавіч намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела газеты «Віцебскі пралетарый» 38 * Кавалёў Захар сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б 39 Каваль Васіль празаік 40 * Кавальчук Захар Захаравіч старшыня ЦК прафсаюзаў БССР 41 * Кандрашук Мікалай Фёдаравіч начальнік упраўлення шкляной прамысловасці Наркамата лёгкай прамысловасці БССР 42 Кантар Саламон Мендзелевіч дырэктар Белпрамгандлю 43 * Каранеўскі Язэп Пятровіч дзяржаўны дзеяч, педагог, публіцыст 44 Карпенка Іван Іванавіч загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі45 Кляшторны Тодар Тодаравіч паэт 46 Кудзелька Язэп (Іосіф) Фадзеевіч начальнік упраўлення па ахове аўтарскіх праў пры Саюзе пісьменнікаў БССР 47 * Кульбак Майсей Саламонавіч празаік 48 Кучынскі Аляксей Сцяпанавіч дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар 49 * Лабадаеў Міхаіл Гаўрылавіч намеснік першага сакратара, загадчык асобага сектара (аддзела) ЦК КП(б)Б50 * Лашкевіч Леанард намеснік народнага камісара Наркамата саўгасаў БССР51 Левін Аляксандр Самойлавіч 52 Левін Саламон Вульфавіч літаратурны крытык53 Лейбін Піня Майсеевіч 54 Ліхтэнштэйн Сямён Давыдавіч55 Лукашонак Мікіта Сяргеевіч56 Лявонны Юрка паэт 57 Лямперт Саламон Рыгоравіч студэнт 5 курса БДУ 58 * Ляўкоў Максім Архіпавіч Народны камісар юстыцыі БССР 59 Мазель Элізар Якаўлевіч намеснік дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі 60 * Майсееў Леў сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б 61 Малаў Барыс Міхайлавіч загадчык аддзела хлебнай групы наркамата ўнутранага гандлю 62 Маракоў Валерый Дзмітрыевіч паэт 63 Маргелаў Сцяпан Прохаравіч загадчык секцыі геаграфіі інстытута эканомікі АН БССР 64 Марголін Міхаіл Саламонавіч 65 * Мар’янаў Барыс сакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б, сябра ЦК КП(б)Б (з 1937) 66 вайсковы дзеяч67 Мірлін Абрам Навумавіч 68 Міснікоў Мікалай Данілавіч 69 * Міхайлаў Дзям’ян Мацвеевіч кансультант Упраўлення справамі СНК БССР70 * Міцькоў Сяргей Рыгоравіч дырэктар Гідролізнага доследнага завода Наркамата мясцовай прамысловасці БССР71 Мурзо Сяргей Мікітавіч паэт 72 Мухін Павел Максімавіч загадчык лабараторыі Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі73 Нёманскі Янка празаік, грамадскі дзеяч 74 Несцяровіч Іван Іванавіч 75 Падсявалаў Іван Іванавіч 76 Паплыка Іван Майсеевіч вайсковец, намеснік начальніка штаба, палкавы камісар 16-га стралковага корпуса77 * Петрушэня Васіль Аляксандравіч кансультант СНК БССР па камунальных і транспартных справах 78 Півавараў Зяма Раманавіч паэт 79 * Пратасеня Рыгор Іванавіч вучоны-аграхімік80 Пурыс Ізраіль Лейзеравіч 81 Пуцілоўскі Аляксандр Андрэевіч 82 Пуцінцаў Іван Андрэевіч вайсковец, памочнік начальніка штаба 13 стралковага палка 5 стралковай дывізіі Беларускай вайсковай акругі, капітан83 Разумоўскі Арон-Лейб Сіманавіч 84 Рыдзеўскі Міхаіл Антонавіч загадчык вучэбнай часткі Менскага педагагічнага інстытута85 Самахвалаў Аляксандр Рыгоравіч 86 Сандамірскі Якаў Рыгоравіч загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута87 Сапрыцкі Оскар Абрамавіч намеснік Народнага камісара земляробства БССР88 Спектар Якаў Мееравіч загадчык сакратарыята СНК БССР89 Сташэўскі Васіль Пятровіч драматург, перакладчык 90Стрэле Георгій Уладзіміравіч дырэктар конесаўгаса № 120, у ранейшым намеснік Народнага камісара земляробства 91 Сялоў Дзмітрый Паўлавіч начальнік планава-фінансавага ўпраўлення наркама асветы БССР92 Сярдзюк Панцялей Іванавіч загадчык лабараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску 93 Таненбаум Мірон Барысавіч 94 Таўбін Юлій Абрамавіч паэт 95 Трумпацкі Эля Хацкелевіч 96 * Турлай Андрэй Наркам саўгасаў БССР97 Успенскі Яўген Канстанцінавіч фізік98 Фалкін Рыгор Якаўлевіч 99 Фінкельштэйн Аба Алтэравіч 100 Фломбаўм Яўсей Еўнавіч вядома пра яго асуджаную жонку101 * Фрыдман Ісак Сямёнавіч начальнік аддзела землеўпарадкавання Наркамата земляробства БССР 102 Харлац Дзмітрый Сямёнавіч 103 * Харык Ізі паэт 104 Хатулёў Пётр Фёдаравіч літаратурны крытык105 Чарнушэвіч Аляксандр Анікеевіч загадчык забеспячэннем, Белгеаразведка; Наркам асветы БССР у 1933—1936 гадах 106 Чарняк Мікалай Платонавічветэрынарны ўрач Віцебскай біяфабрыкі107 Чарот Міхась паэт 108 Шалай Макар Ксенафонтавіч літаратурны крытык109 Шапіра Юдаль Ісакавіч 110 Шастакоў Павел Пятровіч журналіст111 * Юдэльсон Арон Ісакавіч паэт 112 Элькін Якаў Веньямінавіч 113 * Яркін Віктар Іванавіч начальнік службы Днепра-Дзвінскага параходства ў Гомелі, у 1918—1919 гадах старшыня ЧК Заходняй вобласці, а затым БССР, адначасова ў сакавіку-маі 1919 года старшыня Менскага гарсавета.
Памяць