Міхаі́л (Міхал) Куле́ша (, ;  — ) — беларуска-польскі мастак, адзін з першых літографаў на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага. Шмат вандруючы па тэрыторыях сучасных паўднёвай Літвы, паўднёва-ўсходняй Беларусі і паўночна-ўсходняй Польшчы, Кулеша стварыў рэдкія выявы мясцін першай паловы XIX стагоддзя.

Біяграфія thumb|250px|Міхаіл Кулеша. Гетман

Міхаіл Кулеша нарадзіўся ў Вільні ў збяднелай шляхецкай сям'і. Жывучы і працуючы ў шматэтнічным асяродку тагачаснай сталіцы Віленскай губерні Расійскай імперыі, карыстаўся польскім напісаннем свайго прозвішча, Kulesza, і падчас выставак у Францыі называў сябе «польскім мастаком».

Вучыўся ў цыстэрцыянскай пачатковай школе ў Трашкунах, мастацтву пачаў навучацца ў гімназіі ў неакласіцысцкага мастака Яна Дамеля. Вучобу працягваў у Імперскім універсітэце Вільні, дзе асвойваў літаграфію ў Яна Рустэма. Міхаіла Кулешу лічылі адным з найбольш здольных вучняў. Пра яго працаздольнасць сведчыць той факт, што Міхаіл прадаставіў на факультэцкую выстаўку 25 твораў — малюнкі пер'ем, эскізы, копіі карцінаў Рэмбранта.

Падчас вучобы ў каледжы далучыўся да філаматаў і быў арыштаваны за сувязь з імі ў 1823. У 1829 Міхаіл Кулеша атрымаў званне доктара філасофіі мастацтва.

Доўгі час быў вольны мастаком, даючы прыватныя заняткі па выяўленчым мастацтве, дапамагаў у літаграфічнай краме Юзафа Азямблоўскага. Падчас падарожжа ў Крым спыняўся на нейкі час у Мінску.

У 1837 годзе пераехаў з Вільні ў Крожы дзеля выкладання. Праз два гады быў пераведзены ў Гродна, дзе выкладаў у прыватнай школе. У 1844 перайшоў на працу ў новаадчынены Інстытут высакародных дзяўчын у Беластоку Гродзенскай губерні, дзе і застаўся жыць да смерці. У 1845, падчас паездкі па Берасцейшчыне, гасцяваў у свайго сябра Фелікса Улодака.

Творчасць thumb|250px|Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне на малюнку Кулешы Падарожнічаючы па Беларусі і Літве, маляваў відарысы, этуды мясцін. Планаваў выдаць серыю альбомаў з выявамі найцікавейшых мясцін Беларусі, Літвы, Валыні. Аднак пры яго жыцці выйшаў толькі адзін альбом, выдадзены пры дапамозе Юзафа Крашэўскага.

Пасля смерці яго творы да Першай сусветнай вайны ўпрыгожвалі хаты ў Мінску, Гродна, Беластоку, Вільні, Варшаве. Малая частка карцін, што захавалася, цяпер знаходзіцца ў Мастацкім музеі ў Вільні.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вільнюсе Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Літвы Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Мастакі 19 стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Памерлі ў Беластоку