Гарадзі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Гарадзішча.
Гісторыя Гарадзішчанскі сельсавет упершыню быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Гарадзішча, які не ўваходзіў у склад сельсавета (меў уласны пассавет). З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года Гарадзішчанскі сельсавет быў перайменаваны ў Велікасельскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Вялікае СялоУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. Скасаваны 19 студзеня 1965 года, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Гарадзішчанскага пассаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..
26 чэрвеня 2013 года Гарадзішчанскі пасялковы савет (21 населены пункт: гарадскі пасёлак Гарадзішча, аграгарадок Арабаўшчына, вёскі Амнявічы, Боўцічы, Брыксічы, Вялікае Сяло, Гаранавічы, Грыбаўшчына, Душкаўцы, Зялёная, Калдычэва, Канюшоўшчына, Кісялі, Мастытычы, Мікулічы, Навасёлкі, Насейкі, Паручын, Пруды, Станкевічы і Ясянец) быў ператвораны ў сельсавет; у склад сельсавета таксама перададзеныя ўсе населеныя пункты — Агароднікі, Багушы, Гірмантаўцы, Жабінцы, Жалезніца, Каўшы, Крапачы, Красявічы, Лозы, Навінкі, Нагорнае, Несцяры, Сакаловічы, Слабажаны, Сялявічы — скасаванага Гірмантаўскага і ўсе населеныя пункты — вёскі Алізараўшчына, Быткоўшчына, Вызарак, Высадавічы, Грачыхі, Карчова, Кутаўшчына, Мітрапольшчына, Пянчын, Пярэвалака, Рудашы, Скробава, Трацэвічы і пасёлак Савецкі — скасаванага Карчоўскага сельсаветаў.
Склад Да 2013 года ў склад Гарадзішчанскага пасялковага савета ўваходзілі 19 вёсак і 1 аграгарадок.
+ Населены пункт Каардынаты аграгарадок Арабаўшчына Вёска Амнявічы Вёска Боўцічы Вёска Брыксічы Вёска Вялікае Сяло Вёска Гаранавічы Вёска Грыбаўшчына Вёска Душкаўцы Вёска Зялёная Вёска Калдычэва Вёска Канюшоўшчына Вёска Кісялі Вёска Мастытычы Вёска Мікулічы Вёска Навасёлкі Вёска Насейкі Вёска Паручын Вёска Пруды Вёска Станкевічы Вёска Ясянец
Насельніцтва Насельніцтва Гарадзішчанскага пассавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 3760 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 90,6 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 2,1 % — палякі, 1,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года. Насельніцтва Гарадзішчанскага сельсавета паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 4127 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гарадзішчанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1965 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе