Гасдрубал — карфагенскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч VI ст. да н.э., старэйшы сын Магона Вялікага.
Біяграфія
Быў прызначаны галоўнакамандуючым («рабімаханатам», фінік. ) пасля смерці бацькі, і штогод перапрызначаўся на гэтую пасаду 11 гадоў запар Юстын, XIX, 1, 2-7.
Вёў цяжкія войны ў Сардзініі, дзе карфагенянамі аказвалі супраціўленне як мясцовыя абарыгены, так і фінікійцы з Норы і Сульха. Атрымаў перамогу над Тартэсам і ўсталяваў кантроль над Кальпэ. Спрабаваў зацвердзіць карфагенскую манаполію праз Гібралтарскі праліў, але без асаблівага поспеху.
У 515 г. да н.э. вымушаны быў пераправіцца ў Сіртыку, дзе спартанскі царэвіч Дарыей пры падтрымцы кірэнцаў спрабаваў заснаваць уласную калонію. Заключыў саюз з максіямі і лівійцамі, з дапамогай якіх выцесніў грэкаў і аднавіў кантроль над усім узбярэжжам на захад ад Філенавых алтароў.
Вярнуўся ў Сардзінію, дзе ў 510 г. да н. э. загінуў, атрымаўшы раненні ў адной з сутычак Юстын, XIX, 1, 6.
Пакінуў трох сыноў — Ганібала, Гасдрубала і Сафона Юстын, XIX, 2, 2.
Катэгорыя:Постаці Карфагена Катэгорыя:Маганіды